Сяргей Піліпавіч Кавалік

Сяргей Піліпавіч Кавалік (13 (25) кастрычніка 1846, в. Свадкавічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 26 красавіка 1926, Мінск, БССР) — рэвалюцыянер-народнік.

Сяргей Піліпавіч Кавалік
Kovalik.jpg
Дата нараджэння 13 (25) кастрычніка 1846(1846-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 красавіка 1926(1926-04-26) (79 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР
Адукацыя
Навуковая ступень Q56586326?
Веравызнанне праваслаўе
Партыя Народнікі
Асноўныя ідэі народніцтва
Род дзейнасці прафесійны рэвалюцыянер
Дзеці Марыя Сяргееўна Кавалік[d]

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца, сына казака Зянькоўскага павета Палтаўскай губерні, які скончыў ваенную школу ў Пецярбургу, а па выхадзе ў адстаўку ў чыне палкоўніка, купіў маёнтак Свадкавічы, у якім налічвалася 100—150 душ прыгонных сялян.

Навучаўся ў Аляксандраўскім Брэсцкім корпусе, потым у Паўлаўскім ваенным вучылішчы. Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт атрымаўшы ступень кандыдата матэматыкі. Адзін з арганізатараў «хаджэння ў народ» рэвалюцыйных народнікаў. Арыштаваны 14 чэрвеня 1874 г. і па працэсе 193-х 23 студзеня 1878 г. асуджаны да пазбаўлення ўсіх правоў стану і катаржным працам у крэпасцях на 10 гадоў.

Тэрмін катаржных прац скончыўся на Кары 4 верасня 1883 г., і ён быў прызначаны на пасяленне ў Якуцкую вобласць. Дастаўлены ў г. Якуцк 26 лістапада 1883 г. і прызначаны на пасяленне ў акруговы горад Верхаянск Верхаянскай акругі, куды прыбыў 6 студзеня 1884 г. 15 студзеня 1885 г. зафіксаваў самую нізкую тэмпературу ў Верхаянску -67,8 °C. У верасні 1886 г. уступіў у шлюб з спавівальнай бабкай Вольгай Васільевай.

Прылічаны 17 студзеня 1892 г. да сялян Усцьянскага паселішча Верхаянскай акругі і ў сакавіку выехаў з сям'ёй у г. Якуцк. Жыў у Намскім улусе Якуцкай акругі, а 7 ліпеня 1892 г., атрымаўшы дазвол Іркуцкага генерал-губернатара, выехаў на жыхарства ў г. Верхаленск Іркуцкай губерні. У сакавіку 1893 г. пераехаў на жыхарства ў г. Балаганск Іркуцкай губерні.

Па даручэнні Усходне-Сібірскага аддзела Імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства, як знаўца якуцкай мовы, выехаў у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласці для даследавання ўплыву золатапрамысловасці на побыт мясцовага насельніцтва. Прыбыў у верасні 1894 г. у Віцімскую сістэму, адкуль пераехаў у Алёкмінскую сістэму, а 23 сакавіка 1895 г. праз Мачынскую рэзідэнцыю выехаў у г. Алёкмінск. Заставаўся ў Алёкмінскай акрузе да кастрычніка 1895 г. і пасля завяршэння прац вярнуўся ў г. Іркуцк.

Паводле маніфесту 14 мая 1894 г., тэрмін абавязковага знаходжання ў Сібіры яму быў скарочаны. 5 сакавіка 1898 г. быў прылічаны ў мяшчане г. Верхаленску.

У 1898 г. вярнуўся з выгнання ў Беларусь. Нейкі час пражыўшы ў сваёй таварышкі па судзе В. І. Вахоўскай, па мужы Бонч-Асмалоўскай, у маёнтку Блонь Ігуменскага павета Мінскай губерні. Затым пераехаў у Мінск, дзе працаваў галоўным кантралёрам-бухгалтарам, затым памочнікам акцызнага наглядчыка ў Губернскім акцызным упраўленні, быў членам Мінскага таварыства аматараў прыгожых мастацтваў. Падчас І-й Усясветнай вайны служыў у «Земскім Саюзе». Пасля кастрычніка 1917 года працаваў старшынёй Губернскага зямельнага камітэта, пры немцах у Земскай Губернскай Управе, потым у Камісарыяце забеспячэння, выкладаў матэматыку ў Мінскім політэхнічным інстытуце (чытаў курс па аналізе бесканечна-малых і аналітычнай геаметрыі), быў старастам Мінскага аддзялення Усесаюзнага таварыства былых паліткатаржан і ссыльнапасяленцаў.

Памёр 26 красавіка 1926 г. у Мінску і пахаваны на Ваенных могілках.

Сям'яПравіць

ТворыПравіць

  • Верхоянские якуты и их экономическое положение. Иркутск. 1895.
  • Изучение влияния золотопромышленности на быт якутов. // ИВСОИРГО. Т. XXVIII. № 3. Иркутск. 1897.
  • О киренских якутах. // ИВСОИРГО. Т. XXVIII. № 4. Иркутск. 1897.
  • Движение семидесятых годов по большому процессу. // Былое. № 11. 1906.
  • Революционеры-народники в каторге и ссылке. // Каторга и ссылка. № 4. Москва. 1924.
  • Революционное движение 70-х годов и процесс 193-х. Москва. 1928.

Зноскі

  1. Ковалик Сергей Филиппович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Автобиография народовольца, почетного пенсионера Наркомсобеса Белоруссии, Сергея Филипповича Ковалика. // Народны камісарыят сацыяльнай апекі Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікі 1919—1923 гг. Да надзвычайнага з'езду Саветаў Рабочых, Сялянскіх і Чырвонаармейскіх дэпутатаў Беларусі. Мінск. 1924. С. 50-55.
  • М. С. А. Сяргей Кавалік (Дзядуня рэвалюцыі). // Полымя. № 4. Мінск. 1927. С. 194—201.
  • Бончь-Осмоловская М. Сергей Ковалик в Минске. // Нёман. № 9. Минск. 1969. С. 123—126.
  • Малінін А. С. Рэвалюцыянер Сяргей Кавалік. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 1. Мінск. 1980. С. 17-18.
  • Сергей Ковалик. // Мельников М. Ф. Шел край наш дорогой столетий. Минск. 1987. С. 24-28.
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826—1917 гг. Якутск. 1995. С. 172, 192, 265, 449, 470;
  • Казарян П. Л. Олекминская политическая ссылка 1826—1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 172, 192, 265—266, 449, 470.
  • Воробьев А. Уроженец Могилевщины — один из лидеров российского народничества. // Магілёўшчына. VII зборнік. Магілёў-Мінск. 1997. С. 45-53.