Сяргей Ракіта, сапр.: Сяргей Васілевіч Законнікаў (15 кастрычніка 1909, в. Ліцвінава, Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць — 23 сакавіка 1942, ст. Сухабязводнае, Горкаўская вобласць, ГУЛАГ; Іншы псеўданім: С. Асот; Крыптанімы: Р. С.) — беларускі паэт.

Сяргей Ракіта
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1909(1909-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 сакавіка 1942(1942-03-23) (32 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Наватухіньскую школу другой ступені (1925). Быў камсамольскім актывістам, з 1927 член Аршанскага акруговага камітэта ЛКСМБ. У 1929 накіраваны на працу ў гомельскую абласную газету «Палеская праўда». З 1930 адказны сакратар Гомельскай філіяла БелАПП. У 1932—1933 гг. служыў у Чырвонай Арміі. Працаваў у Мінску ў рэдакцыях газет, на радыё, у Дзяржвыдавецтве БССР. Адначасова вучыўся ў Мінскім Камуністычным інстытуце журналістыкі. Арыштаваны 19.10.1936 у Мінску па адрасе: вул. Гарбарная, д. 33, кв. 8. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 5.10.1937 як «член контррэ­валюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Адпраўлены на лесапавалы ў Горкаўскай вобласці. Загінуў у лагеры. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954. Асабовая справа С. Ракіты № 9935-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Творчасць правіць

Будучы вучнем, дасылаў допісы ў аршанскую акруговую газету «Камуністычны шлях». Дэбютаваў вершамі ў 1928 г. у «Аршанскім маладняку», тады ж стаў выступаць з нарысамі (газета «Савецкая Беларусь»). У 1930—1931 гг. выдаў у Гомелі 2 зборніка паэзіі.

Паэзіі Сяргея Ракіты ўласцівы агітацыйнасць і дэкларатыўнасць[1].

Творы правіць

  • Разгон: (вершы). — Гомель, 1930 (у сааўтарстве з Р. Казаком, В. Палескім);
  • Я агітую за пяцігодку: (вершы). — Гомель, 1931.

Заўвагі правіць

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).

Літаратура правіць