Сяргей Яўгенавіч Рассадзін

беларусі гісторык, археолаг, геральдыст, доктар гістарычных навук, прафесар
(Пасля перасылкі з Сяргей Рассадзін)

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін (30 ліпеня 1958, Гомель2 ліпеня 2017, Мінск) — беларускі гісторык, археолаг, крыніцазнавец, геральдыст; доктар гістарычных навук (1999), прафесар гісторыі (2009).

Сяргей Яўгенавіч Рассадзін
руск.: Сергей Евгеньевич Рассадин
Дата нараджэння 30 ліпеня 1958(1958-07-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2017(2017-07-02) (58 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці геральдыст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар гісторыі[1]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Л. Д. Побаль
Вядомы як археолаг, геральдыст
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны медаль ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага

БіяграфіяПравіць

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1981; гісторык, выкладчык гісторыі і грамадазнаўства). Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук (АН) БССР (1981 — 1984). На фарміраванне гістарычнага светапогляду найбольшы ўплыў аказалі Х. Артэга-і-Гасет, Л. Н. Гумілёў, Э. М. Загарульскі, Г. Косіна, А. Р. Мітрафанаў, В. І. Сычоў.

У 1990 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Мілаградская культура (актуальные праблемы даследавання)», навуковы кіраўнік — прафесар Л. Д. Побаль. У 1999 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Плямёны і народы „заскіфскай“ Поўначы і Паўночнага Усходу». Дацэнт (2005). Прафесар (2009). Малодшы навуковы супрацоўнік, навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР; галоўны спецыяліст, начальнік аддзела Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 2002 г. — прафесар кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002 — 2012). Стыпендыят Германскага археалагічнага інстытута (2007). Навуковыя інтарэсы: археалогія; старажытная, сярэдневяковая, новая гісторыя; геральдыка. Арганізаваў і ўзначальваў Лаўрышаўскія археалагічныя экспедыцыі. Аўтар больш чым 300 прац.

ТворыПравіць

КнігіПравіць

  • Землі амаль невядомыя: Будучая Беларусь паводле антычных манускрыптаў. — Мн.: Полымя, 1996. — ISBN 5-345-00758-6
  • Племена и народы «заскифского» Северо-Востока. Мн., 1999. (руск.)
  • Северные соседи Великой Скифии. Мн., 2005. (руск.)
  • Милоградская культура: ареал, хронология, этнос. Мн., 2005. (руск.)
  • Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн., 2005. (У суаўтарстве з А. Н. Міхальчанкам).
  • Духоўная культура старажытнай Беларусі. Мн., 2005.
  • Первые славяне. Славяногенез. Мн., 2008. (руск.)
  • Гнездо двуглавого орла. Мн., 2008. (руск.)
  • Князья, графы и бароны в Беларуси (конец XVIII — начало ХХ в.): история титулов в биографо-личностном аспекте. Мн., 2010. ISBN 978-985-511-336-3. (руск.)

АртыкулыПравіць

Артыкулы ў слоўніках, даведніках і энцыклапедыяхПравіць

  • Леніна / С. Я. Рассадзін // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 12. — ISBN 978-985-11-0354-2.

Узнагароды і званніПравіць

Зноскі

  1. Рассадзін, С.Я. Клондзік супраць "Валадара рога" // Беларуская думка. — 2016. — № 4. — С. 65.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017. Праверана 22 чэрвеня 2017.

ЛітаратураПравіць

  • Скрыпчанка, Т. Рассадзін Сяргей Яўгенавіч / Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 112. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Рассадин Сергей Евгеньевич // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2007. — С. 315.
  • Рассадзін Сяргей Яўгенавіч // Хто ёсць хто ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. — Мінск, 2010. — С. 176.
  • Марзалюк, І. Успаміны пра Сяргея Рассадзіна / І. Марзалюк, Т. Маслюкоў // Маладосць. — 2017. — N 12. — С. 134—135.

СпасылкіПравіць