Сяргей Аляксандравіч Рудыка

украінскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Сяргей Рудыка)

Сяргей Рудыка (нар. 14 чэрвеня 1988, Запарожжа, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.

Футбол
Сяргей Рудыка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Рудыка
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1988(1988-06-14)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Украіна
Рост 188 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Маладзёжныя клубы
2000—2005 Украіна Металург (Запарожжа)
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2015 Украіна Металург (Запарожжа) 121 (9)
2005—2007   Украіна Металург-2 (Запарожжа) 15 (3)
2010   Украіна Зара (Луганск) 10 (1)
2011—2012   Украіна Металург-2 (Запарожжа) 5 (0)
2015 Украіна Металіст (Харкаў) 12 (1)
2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 13 (1)
2016 Украіна Карпаты (Львоў) 5 (0)
2017 Украіна Марыупаль 16 (0)
2018 Беларусь Дняпро (Магілёў) 12 (1)
2019 Балгарыя Вярэя (Стара-Загора) 4 (0)
2019 Украіна Металург (Запарожжа) 9 (0)
2020 Украіна Таўрыя-Скіф (Раздол) 2 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Украіна Украіна (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 23 красавіка 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Сяргей нарадзіўся 14 чэрвеня 1988 года ў футбольным асяроддзі: яго бацька Аляксандр Рудыка і дзядзька Аляксей Рудыка гулялі за запарожскі «Металург» у 1970-я гады. Сяргей таксама стаў выхаванцам «Металурга».

На прафесійным узроўні пачаў гуляць у 2005 годзе ў другой камандзе «Металурга», якая выступала ў Другой лізе, дзе і выступаў да 2007 года. У Прэм’ер-лізе дэбютаваў 3 жніўня 2008 года ў матчы супраць луганскай «Зары» (0:0). Аднак асноўным іграком каманды не быў, выходзячы галоўным чынам на замену. У другой палове сезона 2009/10 на правах арэнды выступаў за луганскую «Зару», дзе адыграў у дзесяці матчах, пасля чаго вярнуўся ў Запарожжа.

Па выніках сезона 2010/11, у якім Рудыка згуляў толькі 8 матчаў, «Металург» заняў апошняе 16 месца і вылецеў у Першую лігу. У другім па ўзроўні дывізіёне Сяргей, скарыстаўшыся тым, што каманду пакінуў шэраг асноўных ігракоў, змог стаць асноўным іграком каманды, згуляўшы 26 матчаў, у якіх забіў чатыры галы і дапамог клубу вярнуцца назад у Прэм’ер-лігу, дзе працягнуў быць асноўным паўабаронцам клуба. У летняе міжсезонне 2014 года ў Рудыкі была магчымасць перайсці ва ужгарадскую «Гаверлу», але клубы не змаглі дамовіцца да закрыцця трансфернага акна[3]. У чэрвені 2015 года разам з шэрагам іншых ігракоў пакінуў «Металург»[4].

У ліпені 2015 года падпісаў кантракт з харкаўскім «Металістам»[5]. У складзе новай каманды дэбютаваў 5 ліпеня 2015 года ў матчы першага тура чэмпіянату Украіны 2015/16 супраць львоўскіх «Карпат» (2:0). Галоўны трэнер Аляксандр Сявідаў выставіў Рудыку ў асноўным складзе, аднак Сяргей не змог дайграць увесь матч, атрымаўшы на 89 хвіліне першае ў сваёй прафесійнай кар’еры выдаленне[6]. У канцы лістапада таго ж года пакінуў харкаўскі клуб[7].

У сакавіку 2016 года прыбыў на прагляд у салігорскі «Шахцёр», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[8]. У пачатку жніўня 2016 года разарваў кантракт з «Шахцёрам»[9] і неўзабаве далучыўся да львоўскіх «Карпат». Аднак, ужо ў лістападзе па пагадненні бакоў пакінуў львоўскі клуб[10].

У снежні 2016 года падпісаў кантракт з марыупальскім «Ільічоўцам» да канца сезона 2016/17[11]. У ліпені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам, які выйшаў у Прэм’ер-лігу і змяніў назву на «Марыупаль», аднак у снежні 2017 года пакінуў каманду.

У сакавіку 2018 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з магілёўскім «Дняпром»[12]. У складзе магілёўскай каманды стаў іграком асновы, толькі ў маі не гуляў з-за траўмы. У кастрычніку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў Магілёў[13].

У лютым 2019 года далучыўся да балгарскага клуба «Вярэя», аднак ужо праз два месяцы пакінуў яго. У ліпені 2019 года вярнуўся ў запарожскі «Металург», дзе гуляў да студзеня 2020 года. У 2020 годзе выступаў на аматарскім узроўні за «Таўрыю-Скіф», пасля чаго завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера правіць

19 лістапада 2008 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Украіны, выйшаўшы на поле ў канцы паядынку з Польшчай (3:1).

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць

  1. Sergiy Rudyka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Serhiy Rudyka // FBref.com
  3. Агент: «У Рудики є варіанти з закордонними клубами»
  4. «Металург» З покинуло вісім гравців
  5. Рудика перейшов у «Металіст»
  6. «Металіст» обіграє «Карпати»
  7. Рудика і Куліш покинули «Металіст» (укр.). «UA-Футбол» (30 лістапада 2015). Праверана 19 лютага 2016.
  8. Украинский хавбек Рудыка подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (30 сакавіка 2016). Праверана 23 красавіка 2016.
  9. "Шахтер" объявил о расторжении контракта с Сергеем Рудыкой (руск.). football.by (6 жніўня 2016). Праверана 21 жніўня 2016.
  10. «Карпати» попрощалися з Сергієм Рудикою (укр.)(недаступная спасылка). Інформаційний центр ФК «Карпати» (1 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 1 лістапада 2016.
  11. «Іллічівець» підписав Рудику (укр.). «UA-Футбол» (10 снежня 2016). Праверана 10 снежня 2016.
  12. "Днепр" объявил о подписании украинца Рудыки и армянина Айвазяна (руск.). football.by (21 сакавіка 2018). Праверана 22 сакавіка 2018.
  13. "Днепр" расстался с Чухлеем и Рудыкой