Сяргей Мікалаевіч Румас
Сяргей Мікалаевіч Ру́мас (1 снежня 1969, Гомель) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь (2018—2020). У 2011—2019 гадах старшыня асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
Сяргей Румас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў | ||||||
Пераемнік | Раман Аляксандравіч Галоўчанка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 снежня 1969 (54 гады) |
||||||
Бацька | Мікалай Піліпавіч Румас | ||||||
Маці | Вольга Лявонцеўна Румас | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 1 снежня 1969 года ў Гомелі. Бацька — Мікалай Піліпавіч Румас (1947 г.н.), эканаміст, працаваў у фінансавых і кантрольна-рэвізійных органах, з 1976 года — у цэнтральным апараце Міністэрства фінансаў БССР, з 1990 года — першы намеснік Міністра фінансаў. Маці — Вольга Лявонцеўна Румас, эканамістка, працавала выкладчыцай у Мінскім фінансава-эканамічным каледжы[1].
У 1990 годзе скончыў Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае вучылішча па спецыяльнасці «фінансавае забеспячэнне войскаў», у 1995 годзе — Акадэмію кіравання пры Кабінеце міністраў Беларусі па спецыяльнасці «арганізацыя і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасці». Кандыдат эканамічных навук.
Прафесійны банкір. Пачынаў кар’еру яшчэ за савецкім часам. У прыватнасці, працаваў у спецупраўленні пры беларускай канторы Дзяржбанка СССР, якое займалася фінансаваннем Беларускай ваеннай акругі, і даслужыўся да звання капітана. Пазней некаторы час правёў у камерцыйных банках, пакуль не перайшоў у Беларусбанк. 22 верасня 2005 года кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка даў згоду на назначэнне Сяргея Румаса старшынёй праўлення ААТ «Белаграпрамбанк».
З 22 красавіка 2011 года — старшыня Беларускай федэрацыі футбола.
28 снежня 2010 года прызначы намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі. Адказваў за эканамічны блок пытанняў. На гэты час прыпаў моцны валютны і фінансавы крызіс. Румас нярэдка адзначаўся прапановамі ў духу рыначнай эканомікі, але яны рэдка бывалі рэалізаваныя[2].
31 ліпеня 2012 года звольнены з пасады намесніка прэм’ер-міністра. Атрымаў прызначэнне на пасаду старшыні праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
10 кастрычніка 2017 года ўвайшоў у склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[3].
На чале ўрада
правіць18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Прэм’ер-міністра Беларусі[4]. Паводле шэрагу экспертаў, да атрымання згоды Палаты прадстаўнікоў на гэтае прызначэнне, як таго патрабуюць артыкулы 84 і 106 Канстытуцыі, мог лічыцца толькі выконваючым абавязкі прэм’ер-міністра[5][6]. Згода Палаты прадстаўнікоў на гэтае прызначэнне была атрымана 5 кастрычніка 2018 г., 105 дэпутатаў галасавалі «за», 1 — «супраць».
Прадстаўляючы 31 кастрычніка 2018 года ў Палаце прадстаўнікоў праграму дзейнасці ўрада на 2018—2020 гады, Сяргей Румас заявіў, што галоўная задача — павышэнне жыццёвага ўзроўню беларусаў. У дзесяць топ-задач, як іх акрэсліў Сяргей Румас, уваходзяць развіццё прадпрымальніцкага асяроддзя і стварэнне камфортных умоў вядзення бізнесу, апераджаючае развіццё сферы паслуг, фарміраванне ІТ-краіны і маштабная лічбавізацыя ўсёй эканомікі, правядзенне эфектыўнай бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыцы, забеспячэнне ўстойліва нізкага ўзроўню інфляцыі, эфектыўнае кіраванне дзяржаўнай уласнасцю, актывізацыя знешнеэканамічнай дзейнасці, удасканальванне інвестыцыйнай палітыкі, зніжэнне міжрэгіянальнай дыферэнцыяцыі і забеспячэнне дастойных умоў жыцця насельніцтва і аплаты працы[7].
На перыяд, калі Сяргей Румас узначальваў урад, прыпалі вострыя эканамічныя канфлікты з Расіяй, у т.л. канфлікт вакол падатковага манеўру Расіі і расійска-беларускі нафтавы канфлікт (2020). Адбылося «прасяданне» эканомікі праз пандэмію каранавірусу.
Пасля 2020
правіцьУ лютым 2023 года Румас трапіў у чорны спіс Украіны[8].
Сям’я
правіцьУзнагароды
правіць- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» I ступені (2015)[11].
Зноскі
- ↑ Сем фактаў пра новага прэм’ер-міністра Сяргея Румаса
- ↑ Сяргей Румас больш не віцэ-прэм’ер
- ↑ Состав и полномочия Совета по развитию предпринимательства обновлены
- ↑ Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
- ↑ https://nashaniva.by/?c=ar&i=214605
- ↑ http://belisrael.info/?p=16351
- ↑ zviazda.by
- ↑ РУМАС Сергій Миколайович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2023. Праверана 9 красавіка 2023.
- ↑ а б Сергей Румас
- ↑ «По вечерам говорим на мове». Жанна Румас — о семье, работе, увлечениях и спорах с премьер-министром (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2020. Праверана 22.02.2020.
- ↑ Решение Высшего Евразийского Экономического Совета от 8 мая 2015 года № 4 «О награждении медалью „За вклад в создание Евразийского экономического союза“» Архівавана 25 лютага 2021.
Літаратура
правіць- Сяргей Румас назначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» № 254 (26862) 29 снежня 2010
Спасылкі
правіцьСяргей Мікалаевіч Румас у Вікіцытатніку | |
Сяргей Мікалаевіч Румас на Вікісховішчы |
- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь» Архівавана 18 верасня 2014. (руск.)