Сяргей Уладзіміравіч Русецкі

(Пасля перасылкі з Сяргей Русецкі)

Сяргей Русецкі (нар. 8 сакавіка 1989, Мінск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночай футбольнай каманды «Зорка-БДУ».

Футбол
Сяргей Русецкі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Уладзіміравіч Русецкі
Нарадзіўся 8 сакавіка 1989(1989-03-08)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь ЖФК Зорка-БДУ
Пасада галоўны трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2006 — 2007 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 30 (2)
2008 — 2011 Чэхія Банік (Мост) 49 (2)
2009   Чэхія Хомутаў 15 (8)
2012 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 12 (7)
2012 Швецыя Брагэ (Бурлэнгэ) 10 (2)
2013 — 2017 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 72 (24)
2013   Беларусь Мінск 1 (0)
2014   Беларусь Дняпро (Магілёў) 6 (0)
2018 Узбекістан Бухара 10 (1)
2018 Беларусь Смалявічы 14 (0)
2019 Беларусь НФК (Мінск) 8 (0)
Нацыянальная зборная**
2009 — 2011 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (3)
2011 Беларусь Беларусь (алімп.) 1 (0)
Трэнерская кар’ера
2020 — Беларусь ЖФК Зорка-БДУ (Мінск)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які ў 2006—2007 гадах выступаў у Першай лізе.

У лютым 2008 года разам з шэрагам іншых беларускіх ігракоў перайшоў у чэшскі клуб «Мост»[2]. З цягам часу стаў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2012 года з-за траўмы вярнуўся ў «Зорку-БДУ», за якую гуляў у Другой лізе. Другую палове сезона 2012 правёў у другім дывізіёне Швецыі ў клубе «Брагэ».

У пачатку 2013 года зноў стаў іграком «Зоркі-БДУ», аднак неўзабаве быў арандаваны клубам Вышэйшай лігі «Мінск». У складзе «Мінска» правёў толькі адзін матч і ўлетку пакінуў каманду з-за траўмы, да канца сезона больш не з’яўляўся на полі. У сезоне 2014 стаў выступаць за «Зорку-БДУ» ў Першай лізе, дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Аляксеем Хадневічам на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», аднак не здолеў замацавацца ў аснове, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу.

З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ». Большую частку сезона 2016 прапусціў з-за траўмы. У сакавіку 2018 года перайшоў ва ўзбекскі клуб «Бухара»[3], аднак ужо ў чэрвені таго ж года пакінуў яго[4].

У ліпені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смалявічаў»[5]. Спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.

У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК[6]. Пакінуў каманду ў жніўні 2019 года[7].

Міжнародная кар’ераПравіць

У студзені 2009 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, дзе ў трох матчах забіў тры галы. 25 сакавіка 2011 года згуляў за моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Чэхіі (0:2).

У кастрычніку 2011 года быў запрошаны ў алімпійскую зборную Беларусі, у стартавым складзе якой выйшаў у матчы супраць другой зборнай Расіі (2:3), аднак быў заменены ўжо ў першым тайме.

Трэнерская кар’ераПравіць

У лютым 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай каманды «Зорка-БДУ»[8].

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2006 Д2 Зорка-БДУ   6 0
2007 Д2 Зорка-БДУ   24 2
2008/09 Д2 Банік   6 0
2009/10 Д2 Банік   12 0
2010/11 Д2 Банік   21 0
2011/12 (1) Д2 Банік   10 2
2012 (1) Д3 Зорка-БДУ   12 7
2012 (2) Д2 Брагэ   10 2
2013 (1) Д1 Мінск   1 0
2013 (2) Д3 Зорка-БДУ   0 0
2014 (1) Д2 Зорка-БДУ   13 7
2014 (2) Д1 Дняпро   6 0
2015 Д2 Зорка-БДУ   25 6
2016 Д2 Зорка-БДУ   8 3
2017 Д2 Энергетык-БДУ   26 8
2018 (1) Д1 Бухара   10 1
2018 (2) Д1 Смалявічы   14 0
2019 (1) Д2 НФК   8 0

Зноскі

СпасылкіПравіць