Сяргей Рыгоравіч Раманаў

Сяргей Рыгоравіч Раманаў (нар. 17 верасня 1914, г. Масква — 11 студзеня 2001, Мінск) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966).

Сяргей Рыгоравіч Раманаў
Фатаграфія
Дата нараджэння 17 верасня 1914(1914-09-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 2001(2001-01-11) (86 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці мастак
Жанр станковая графіка[d], кніжная графіка і жывапіс
Вучоба
Уплыў Георгій Ражскі[d]
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1940 годзе Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў Г. Ражскага, С. Фралова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1945 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.

Жыў у г. Мінску. Памёр 11 студзеня 2001 года.

Творчасць правіць

Працаваў у розных тэхніках станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе. Асноўныя творы: лісты «У партызанскай зямлянцы», «Кароткі прывал», «Першы дзень Савецкай улады ў Мінску», «1905 г. Курлоўскі расстрэл», «Рэйкавая вайна», «Подзвіг Мікалая Гастэлы», «К. Заслонаў у дэпо ст. Орша»; серыі «Рэвалюцыйны Мінск» і «Партызаны Беларусі»; шэраг карцін пра партызан Вялікай Айчыннай вайны. Аформіў кнігі «Вершы і паэмы» П. Броўкі, «Вершы» М. Танка, «Славуты домік» Я. Купалы, «Ніколі незабудзем» і «Нямігі крывавыя берагі» У. Карпава, «Дрыгва» Я. Коласа.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Літаратурным музеі Я. Купалы, Літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Літаратура правіць

  • Раманаў Сяргей Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.

Спасылкі правіць