Сяргей Сарока (25 красавіка 1902, Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя — 1 снежня 1941, Янаў Падляскі, Беластоцкая акруга, Трэці рэйх) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменнік.

Сяргей Сарока
Род дзейнасці палітык, рэлігійны дзеяч, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменнік
Дата нараджэння 25 красавіка 1902(1902-04-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 снежня 1941(1941-12-01) (39 гадоў)
Месца смерці
Месца працы
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфічныя звесткі правіць

Паходзіў з беларускай праваслаўнай сям’і: бацькі — Якуб і Марыя (з дому Балушкаў) Сарокі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўніверсітэта імя Стафана Баторыя (1930—1935). Сябра Акадэмічнага гуртка беларусаведы (1934—1935). Прымаў удзел у дзейнасці Беларускага студэнцкага саюза і студэнцкай карпарацыі «Скарынія».

Падтрымліваў ідэю аўтакефальнасці праваслаўнай царквы і яе беларусізацыі ў Заходняй Беларусі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай групы праваслаўнага часопіса «Сьветач Беларусі». Ачольваў «Беларускую Нацыяналістычную Сябрыну» і выдаваў газету «Беларусь працы». Звязаны з нацыянальна-рэлігійнай групоўкай Ф. Вернікоўскага і У. Більдзюкевіча.

У пачатку Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Варшаве, дзе пэўны час працаваў разам з Ф. Акінчыцам у беларускіх грамадска-палітычных арганізацыях. Пасля трох месяцаў працы не знайшоў з ім паразумення і выехаў у вёску. Пазней жыў на Белападляшшы. Займаў пасаду войта воласці Лазаў, а пасля выконваў абавязкі бурмістра ў в. Янаве Падляскім.

Паводле звестак А. Клімовіча і П. Ластаўка ў 1940 г. хварэў на тыф. Аслаблены пасля хваробы, памёр 1 снежня 1941 года ад запалення лёгкіх у Янаве Падляскім.

Спасылкі правіць