Сяргей Сяргеевіч Атаеў
Сяргей Сяргеевіч Атаеў (18 мая 1916, г. Камянец-Падольскі — 28 снежня 2006) — беларускі савецкі вучоны ў галіне будаўніцтва. Доктар тэхнічных навук, прафесар (1963). Заслужаны будаўнік БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі, Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук , Акадэміі будаўніцтва Украіны , ганаровы член Навукова-тэхнічнага таварыства СССР, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР, уладальнік міжнароднага звання «Выбітны інжынер XX стагоддзя»
Сяргей Сяргеевіч Атаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1916 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 снежня 2006 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | будаўніцтва |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Маскоўскі інстытут інжынераў камунальнай гаспадаркі ў 1941. Працаваў у Маскве, у Паўднёва-Казахстанскай вобласці, галоўным інжынерам Упраўлення «Белтрактарбуд», будтрэста № 1. У 1957—1972 гадах дырэктар Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда БССР, з 1979 дырэктар Беларускага навукова-даследчага і праектна-тэхналагічнага інстытута арганізацыі і кіравання будаўніцтвам Дзяржбуда БССР, які цяпер носіць імя С. С. Атаева. Загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута, з 1988 г. — прафесар кафедры тэхналогіі будаўнічай вытворчасці БПІу[1].
На працягу амаль 30 гадоў ён кіраваў Беларускім навукова-тэхнічным таварыствам будаўнікоў. З’яўляўся старшынёй Прэзідэнцкага савета навукова-тэхнічных таварыстваў (НТТ) будаўнікоў краін СНД[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы прысвечаны праблемам комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі будаўніцтва і распрацоўцы метадаў павышэння тэхнічнай надзейнасці будаўнічай вытворчасці.
Аўтар многіх вынаходніцтваў і амаль 200 навуковых прац, у тым ліку 11 манаграфій, якія аказалі прыкметны ўплыў на тэхнічны прагрэс у будаўніцтве.
- С. С. Атаев. Механизация работ в массовом жилищном строительстве / Ред. Ф. П. Винокуров. — Минск, 1955; АН БССР,Архитектурно-строительный сектор
- С. С. Атаев. Механизация и организация работ при возведении армо-керамических перекрытий : Монтаж сбор. элементов, технология изготовления и конструктив. особенности / С. С. Атаев, Н. П. Фролов ; Под ред. Ф. П. Винокурова
- С. С. Атаев. Гидротехническое строительство / [редкол.: Ф. П. Винокуров (отв. ред.) и др.]
- С. С. Атаев. Подъемно-транспортные работы в сборном жилищном строительстве / АН БССР ,Ин-т стр-ва и архитектуры ; Под ред. Ф. П. Винокурова
Узнагароды
правіцьУ 2007 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны[3]. Таксама ўзнагароджаны шматлікімі медалямі СССР, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[4] (1966), Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1958, 1962, 1966)[1].
Зноскі
- ↑ а б в Атаев Сергей Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Атаев Сергей Сергеевич человек, строитель, педагог, ученый…(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 21 мая 1996 г. № 177 «О награждении С. С. Атаева медалью Франциска Скорины»(недаступная спасылка)
- ↑ Сергей Атаев: «Пьешь воду — помни об источнике»
Літаратура
правіць- Атаев Сергей Сергеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- Сергей Сергеевич Атаев(недаступная спасылка) (руск.)
- Сергей Атаев: «Пьешь воду — помни об источнике» (руск.)