Сяргей Іванавіч Сідор
Сяргей Іванавіч Сідо́р[1] (25 мая 1937; в. Янаўшчына, Зэльвенскі раён — 17 ліпеня 1998) — беларускі географ, кандыдат геаграфічных навук (1971)[2], доктар педагагічных навук (1991), прафесар (1992).
Сяргей Іванавіч Сідор | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1937 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 1998 (61 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геаграфія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1991) і кандыдат геаграфічных навук (1971) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча ў 1959 годзе[2], геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1964 годзе.
Настаўнік Котчынскай і Зарудаўскай школ (Мастоўскі раён, 1959—1967), дырэктар Індурскай школы рабочай моладзі (Гродзенскі раён). Малодшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1970—1971). З 1971 года выкладчык у Магілёўскім педагагічным інстытуце. З 1974 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, адначасова з 1995 года намеснік рэдактара часопіса «Геаграфія: Праблемы выкладання».
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па эканамічнай геаграфіі Беларусі, методыцы выкладання геаграфіі. Адзін з ініцыятараў распрацоўкі новай канцэпцыі выкладання геаграфіі ў школах незалежнай Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ.
Апісаў Беларусь у геаграфічным ракурсе («Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», 1993; «Займальная геаграфія Беларусі», 1995, у сааўтарстве; «Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах», 1998, у сааўтарстве).
Выбраная бібліяграфія
правіць- Социально-экономическая география СССР: наука и учебная дисциплина. — Мн.: Университетское, 1989.
- Геаграфічныя паняцці і тэрміны. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1993.
- Геаграфія Беларусі: падручнік для 9 класа сярэдняй школы / Сяргей Іванавіч Сідор . — [б. м.] Народная асвета, 1995.
- Тэорыя сацыяльна-эканамічай геаграфіі: Курс лекцый. — Мн.: БДУ, 2001 (у сааўтарстве).
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Сідор Сяргей Іванавіч, доктар педагагічных навук, кандыдат геаграфічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Шаруха І. М. Сідор Сяргей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 370. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Сідор Сяргей Іванавіч, доктар педагагічных навук, кандыдат геаграфічных навук на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сідор Сяргей Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сідор Сяргей Іванавіч // Гісторыя БДУ
- Вучоныя Беларусі. Сідор, Сяргей Іванавіч (доктар педагагічных навук; кандыдат геаграфічных навук; 1937—1998) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі