Сяргей Уладзіміравіч Абламейка
Сяргей Уладзіміравіч Абламейка (нар. 24 верасня 1956, Воранава, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык, буйны спецыяліст у галіне інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій, апрацоўкі малюнкаў і распазнавання вобразаў, доктар тэхнічных навук (1990), прафесар (1992), акадэмік міжнароднай Акадэміі навук інфармацыі, інфармацыйных працэсаў і тэхналогіі (1995), акадэмік беларускай інжынернай акадэміі (1995), член-карэспандэнт (2004), а з 2009 года акадэмік акадэміі навук Беларусі. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 31 кастрычніка 2008 года.
Сяргей Уладзіміравіч Абламейка | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 верасня 1956 (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта, спецыяліст у галіне інфарматыкі |
Навуковая сфера | Матэматыка, інфарматыка |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | А. І. Семянкоў |
Вядомыя вучні |
А. В. Тузікаў, В. В. Старавойтаў |
Вядомы як | спецыяліст у вобласці інфарматыкі і інфармацыйных тэхналогій, апрацоўкі выяў і распазнання вобразаў |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
28 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены з пасады рэктара БДУ[3].
Узнагароды і прэміі
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Распазнаванне і аналіз стахастычных даных і лічбавых выяў». Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2007), ордэнам святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай (2016), ганаровымі граматамі адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2016), Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2016), Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублкі Беларусь (2016), Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ (2016), нагрудным знакам цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2016)[4].
Санкцыі
правіцьПасля Плошчы 2010 Абламейка, тагачасны рэктар БДУ, быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. У сваім рашэнні ЕС адзначыў, што Абламейка нясе адказнасць за выключэнне студэнтаў з універсітэта за тое, што яны ўдзельнічалі ў дэманстрацыях 19 снежня 2010 г. і ў іншых мірных дэманстрацыях у 2011 г.[5]
Зноскі
- ↑ https://racef.es/es/academicoscorrespondiente-extranjero/sablameyko
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Ablameyko_Sergey
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 352 «О С. В. Абламейко» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
- ↑ 2016.09.26 Ректор БГУ академик Сергей Абламейко удостоен ряда наград в связи с 60-летним юбилеем(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex, 2012
Спасылкі
правіць- Сяргей Уладзіміравіч Абламейка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)