Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў

Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў (нар. 12 чэрвеня 1975, в. Сычман Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.

Сяргей Уладзіміравіч Краўцоў
Нараджэнне 12 чэрвеня 1975(1975-06-12) (46 гадоў)
Адукацыя
Навуковая ступень кандыдат сельскагаспадарчых навук
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працаваў аграномам, малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым супрацоўнікам, старшым навуковым супрацоўнікам, вядучым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела насенняводства і тэхналогіі вытворчасці кармавых культур, дырэктарам Гомельскай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Выбіраўся дэпутатам Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў 26-га і 27-га скліканняў, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Зноскі