Сяргей Фёдаравіч Давідовіч-Зосін

беларускі паэт і мастак-жывапісец

Сяргей Фёдаравіч Давідовіч (20 ліпеня 1942, Карпілаўка) — беларускі паэт і мастак-жывапісец.

Сяргей Фёдаравіч Давідовіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1942(1942-06-20)[1] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, мастак
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

З юнацкіх гадоў пераехаў у Мінск. Працаваў у праваахоўных органах: прайшоў шлях ад сэржанта да палкоўніка. Скончыў Мінскую Вышэйшую школу МУС (1982). Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета РБ 12-га склікання, старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РБ.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў1994) і Беларускага Саюза мастакоў (з 1995).

Творчасць правіць

У 1990-х выдаў зборнікі вершаў «Спасцігнуў я тайну», «Люстэрка лёсу», паэтычна-празаічныя кнігі «Нясу свой крыж», «Горкая кропля», напісаў больш за 30 паэм, сярод якіх «Зона», «Адкрыты ліст», «Маналог», «Лёс лесу». Паводле М. Шавыркінай, паэзія Сяргей Давідовіча ўяўляе сабой «філасофскі роздум над нашым учора і сёння, над лёсам народа, гэта балючыя пытанні пра будучыню Бацькаўшчыны…»[3]. Асобныя вершы паэта пакладзеныя на музыку Яўгенам Глебавым, Ігарам Лучанком, Валерыем Івановым, Леанідам Захлеўным.

Як мастак-жывапісец працуе ў жанры тэматычнай карціны-пейзажа («Вясна», «Курапаты», «Лагойшчына», «Карпілаўка»), карціны грамадзянскай тэматыкі («Трэба выжыць, Беларусь», «Мама-выратавальніца», «Чарнобыльская пастка», «Першамай-86», «Чарнобыльскі гулівэр» і інш.)

Напісаў сцэнарый для беларускамоўнай камедыі «Свежына з салютам».

Прызнанне правіць

Зноскі

  1. а б в г д е ё http://museum.logoysk.info/ru/people/202-creative/522-sergey-davidovich.html
  2. а б в г https://www.livelib.ru/author/719057-sergej-davidovich
  3. Шавыркіна, М. Летапіс Сяргея Давідовіча // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 75.
  4. Объявлены лауреаты 2-й Национальной литературной премии (руск.)(недаступная спасылка). Naviny.by (6 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2016. Праверана 4 верасня 2016.

Літаратура правіць

  • Шавыркіна, М. Летапіс Сяргея Давідовіча // Роднае слова. — Мн.: 2002. — № 11. — С. 75.
  • Сяргей Фёдаравіч Давідовіч на сайце Віртуальнага музея горада Лагойска

Спасылкі правіць