Сяргей Фёдаравіч Жылевіч
Сяргей Фёдаравіч Жылевіч (нар. 18 ліпеня 1959, Пінск) — савецкі і беларускі мастак.
Сяргей Фёдаравіч Жылевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1959 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба | |
Сайт | artfact.net/sergey/serge… |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 18 ліпеня 1959 года ў Пінску.
Першая персанальная выстаўка адбылася ў Музеі Беларускага Палесся ў 1977 годзе, калі мастаку было 17 гадоў[1].
З 1980 па 1982 разам з мастаком Пагоцкім А. М. займаецца манументальнымі роспісамі і скульптурай у Мінску.
У 1981 годзе ён пасяляецца ў вёсцы Баяры і там ладзіць сваю майстэрню.
У 1992 годзе С. Ф. Жылевіч скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт).
У 1990 годзе ўдзельнічаў у стварэнні групы АртФакт (разам з Я. Кузняцовым[2], В. Сагановічам[3], І. Шлосбергам ), у складзе якой выстаўляўся ў Беларусі і за межамі СССР.
Пачынаючы з 1990-х гадоў выставачная дзейнасць С. Ф. Жылевіча актывізавалася. Ён выстаўляўся ў СНД, Польшчы, Францыі, Германіі — Альтэнэ, Дрэздэне, Берліне, Магдэбургу, Іспаніі — Мадрыдзе і ЗША — Нью-Ёрку, Нью-Брансуік, Балтымары, Вашынгтоне[4], Гейтэрсбургу[5], Кліўлендзе, Сілвер-Спрынгу.
У 1988 годзе ён пачынае будаўніцтва саду скульптур, які сёння налічвае прыкладна 100 скульптур, выкананых у граніце, алюмініі, мармуры, бронзе і дрэве. Мастак выкарыстоўвае таксама і камбінаваныя матэрыялы[6].
Стыль мастака характарызуецца паэтычнасцю. Многія скульптуры суправаджаюцца вершамі С. Ф. Жылевіча.
У 2002 годзе ў вёсцы Баяры па яго праекце пабудавана і ім жа распісана царква.
4 скульптуры мастака двойчы ўдзельнічалі ў аўкцыёнах Сотбіс .
Яго працы экспанаваліся і знаходзяцца ў калекцыях у наступных музеях: Музеі сучаснай скульптуры Мінск, Літаратурным музеі Янкі Купалы (Мінск), гісторыі музеі музычнай і тэатральнай культуры (Мінск), {{нп3|Музей Зімерлі|Музеі Джэйн Вурхіс Зімерлі|ru|Музей Зиммерли}} — у складзе калекцыі Нортана і Нэнсі Додж, музеі Маці (Пінск), музеі Беларускага Палесся (Пінск), у калекцыі П. Слуцкага і Н. Калер — самай вялікай калекцыі рускага мастацтва ў штаце Мэрыленд (ЗША), у прыватных калекцыях у Германіі, Польшчы, Францыі, ЗША, СНД, Іспаніі.
С. Ф. Жылевіч з’яўляецца прататыпам мастака ў рамане І. Шлосберга «Шэрая Зона».
С. Ф. Жылевіч адзін з арганізатараў аб’яднання мастакоў АртФакт, член Shiva-club, уваходзіць у аб’яднанне мастакоў MAP штат Мэрыленд (ЗША) і ў літсавет часопіса РБЖ Азимут .
УзнагародыПравіць
- Дыплом «Чалавек года». Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт (2004).
- Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб узнагароджанні трэцяй прэміяй Жылевіча Сяргея Фёдаравіча кіраўніка народнай студыі выяўленчага мастацтва «Натхненне» па выніках 2007/2008 навучальнага года.
Зноскі
- ↑ Боярская усадьба(недаступная спасылка)
- ↑ [1] Архівавана 28 лютага 2017.
- ↑ [2] Архівавана 7 лістапада 2012.
- ↑ Artomatic | Artomatic . Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2010.
- ↑ The City of Gaithersburg(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2010. Праверана 1 лютага 2023.
- ↑ Галерея художников, социальная сеть художников, онлайн галерея современных картин — Артхив(недаступная спасылка)
ЛітаратураПравіць
- В. Гришковец. Дом полный света. «Белорусская думка», 2006 г. № 3.
- Т. Гринкевич. Боярская усадьба. «Советская Белоруссия», 29.01.2008 г.
- Е. Кононович. Мастер и Пилигрим. «Народная газета», 22.08.2009 г.
- Глеб Лабадзенка. Пад Пінскам жыве Беларускi Пікасо. «Звязда» 18.07.2009 г.
- В. Гришковец. Мира окружающего грань. «Заря» 21.07.2009 г.
- В. Ильенков. Являя сокровенное. «Пинский вестник» 24.07.2009 г.
- Людмила Квитинская. Полвека в вечности. «Полесская правда» 22.07.2009 г.
- И. Демид. «Скульптурная рэвалюцыя» на беразе Піны. «Культура» 13-19 верасня 2008 г.
- Ю.Чарнякевіч. У садзе Баярскім. «Культура» 6-12 снежня 2008 г.
- Г. Кручкова. Аскетычнасць i анімiзм разам i упоруч. «Культура» 11-17 жніуня 2001.
- И. Шлосберг, М. Шлосберг. «Сергей Жилевич», КУП. ISBN 978-985-6515-27-2.