Сяргей Фёдаравіч Рубанаў
Сяргей Фёдаравіч Руба́наў (7 кастрычніка 1914, в. Жабыкі, Дубровенскі раён[1] — 1987, Слуцк) — дырэктар школы № 10 Слуцка, заслужаны настаўнік БССР (1957), кандыдат педагагічных навук (1969), Герой Сацыялістычнай Працы. Бацька А. С. Рубанава[2].
Сяргей Фёдаравіч Рубанаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 кастрычніка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1987 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксандр Сяргеевіч Рубанаў |
Род дзейнасці | настаўнік, педагог |
Навуковая сфера | Педагогіка |
Месца працы | школа № 10 г. Слуцка |
Навуковая ступень | (1969) |
Альма-матар | |
Вядомы як | дырэктар школы № 10 г. Слуцка |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і селяніна. У 1930 годзе скончыў Ляднянскую сямігодку, працаваў настаўнікам, вучыўся ў Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме. Пасля яго заканчэння працаваў у школах Слуцкага раёна і працягваў завочна вучыцца ў педінстытуце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. З 1939 па 1946 год знаходзіўся ў Савецкай Арміі. Удзельнічаў у Фінскай і Вялікай Айчыннай войнах. Удзельнік абароны Ленінграда[2][3].
У 1948 годзе завочна скончыў Маскоўскі дзяржаўны педінстытут[1]. З гэтага года і па студзень 1987 — дырэктар СШ № 10 горада Слуцка[2].
С. Ф. Рубанаў у складзе дэлегацыі прадстаўнікоў народнай адукацыі быў у Польшчы, Балгарыі, ГДР, Англіі. Ён вывучаў стан народнай адукацыі і выкладанне матэматыкі, а затым выступаў з паведамленнямі перад настаўнікамі школы і выказваў свае думкі ў артыкулах, надрукаваных у часопісе «Матэматыка ў школе»[3].
Памёр у 1987 годзе, пахаваны ў Слуцку[2].
Узнагароды і званніПравіць
С. Ф. Рубанаву першаму з педагогаў Беларусі[3] прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I, II ступені, медалямі. Заслужаны настаўнік БССР (1957). Кандыдат педагагічных навук (1969)[1][2][4]
БібліяграфіяПравіць
- «Вопросы рационализации процесса обучения стереометрии в средней школе» (1969)[5]
- Школа и жизнь. — Мн., 1967.
ПамяцьПравіць
З 1988 года сярэдняя школа № 10 Слуцка носіць імя Сяргея Фёдаравіча Рубанава[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Биографический справочник. — Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29.
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Ведущие не по приказу (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Воспоминания Жуковой А. П. (руск.)
- ↑ Рубанаў Сяргей Фёдаравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 423.
- ↑ Защищённые диссертации (руск.)
- ↑ Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 3 октября 1988 г. № 290 О присвоении имени С. Ф. Рубанова средней школе N 10 г. Слуцка (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Биографический справочник. — Мн.: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 29.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-31-5.
- Рубанаў Сяргей Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 418. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- Самый знаменитый учитель Случчины (руск.)
- Ведущие не по приказу (руск.)
- Мужество повседневного труда (руск.)