Сяргей Хмара, сапр. Сяргей Сіняк (чэрвень 1905, Адэса[1] — 5 верасня 1992, Канада) — дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі і беларускай эміграцыі, журналіст, паэт і празаік.

Сяргей Хмара
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 25 мая 1905(1905-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1992(1992-09-05) (87 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у

Біяграфія

правіць

Працаваў настаўнікам у Заходняй Беларусі за польскім часам[2]. У 1920-я гады член Таварыства беларускай школы ў Радашковічах і Вільні, удзельнік Беларускай сялянска-работніцкай грамады[3]. Быў арыштаваны дэфензівай і зняволены (1927, 1939)[2][3]. У 1930 годзе сакратар Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне» ў Пінску, 1931 годзе — інструктар Галоўнай управы ТБШ у Вільні[3]. У 1937 годзе стварыў на Дзятлаўшчыне нелегальную літаратурную арганізацыю «Маладая ускалось» (пазней «Баявая ускалось»)[2][3]. Друкаваў вершы ў часопісе «Калоссе», «Шлях моладзі», зборнік «Рунь веснаходу» (Вільня, 1928)[3]. У 1937 годзе рашэннем адміністрацыйнай улады быў адпраўлены ў ізаляцыйны лагер у Бярозе, дзе правёў 15 месяцаў[4]. У 1939 годзе ў Вільні быў выдадзены яго зборнік вершаў пад назвай "Жураўліным шляхам"[5].

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з 1940 года супрацоўнік слонімскай раённай газеты «Вольная праца»[3]. У канцы 1940 года арыштаваны органамі НКУС[3].

Падчас 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Слоніме, працаваў на мясцовым радыё, быў галоўным рэдактарам у газеце «Слонімскі кур’ер»[3], працаваў у БНС, прымаў удзел у нацыянальным партызанскім руху (Беларуская Народная Партызанка), кіраўнік падпольнай арганізацыі «Беларуская народная грамада»[2]. Удзельнік 2-га Усебеларускага кангрэса ў Мінску (1944)[3]. З ліпеня 1944 года ў Германіі, дырэктар Беларускага інфармацыйнага бюро ў Берліне[3]. У Берліне заснаваў палітычную групу «Двупагоня»[2]. Пасля вайны выдаваў сатырычны часопіс «Маланка» і «Мы з-за Буга» ў Гамбургу[2][3].

У 1948[3] або 1949[2] годзе з Гамбурга пераехаў у Таронта (Канада)[2][3], кіраўнік сектара Рады БНР, рэдактар газеты «Беларускі Эмігрант» (пасля «Беларускі Голас»)[2], якую рэдагаваў да канца жыцця[3]. Таксама выдаваў літаратурныя і сатырычныя газеты «Народны Шлях», «Сігналы», «Маланка»[2]. У 1950 годзе заснаваў Беларускую царкву ў Таронта, стварыў Беларускае нацыянальнае аб’яднанне[3]. Быў ініцыятарам стварэння Канадскага этнічнага клуба журналістаў і пісьменнікаў «Баявая Ускалось»; ад снежня 1976 года быў яго першым старшынём[2]. Быў прыхільнікам стварэння «трэцяй сілы» сярод беларускай эміграцыі[6].

Пахаваны на могілках Ёрк у Таронта[7].

Бібліяграфія

правіць
  • Жураўліным шляхам: Зборнік вершаў. — Вільня, 1939[2];
  • Аб багах Крывіцкіх сказы: Зборнік вершаў. — 2-е выд. — Таронта, 1986[3];
  • Рабінавы хмель. Выбраныя творы. — Мн.: Кнігазбор, 2009. — 212 с.[8].

Зноскі

  1. Хмара С. Кароткія даныя…
  2. а б в г д е ё ж з і к л Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары… Т.2.
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п Пяткевіч А. М. Хмара Сяргей…
  4. Шлях Моладзі, №16, 1937.
  5. Шлях Моладзі, №13, 1939.
  6. Хмара Сяргей // Юрэвіч Л. Літаратурны рух…
  7. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.
  8. АГ. Выйшла кніга выбраных…

Літаратура

правіць