Сяргей Хрыстафоравіч Будыка
Сяргей Хрыстафоравіч Буды́ка[1] (17 сакавіка 1909, г. Краснадар — 7 сакавіка 1988[2]) — беларускі савецкі вучоны ў галіне гідраўлікі і інжынернай гідралогіі. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар тэхнічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1977)[3].
Сяргей Хрыстафоравіч Будыка | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1988 (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | гідраўліка і гідралогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1959) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
У 1934 годзе скончыў Паволжскі лесатэхнічны інстытут(руск.) бел. у Іашкар-Але. У 1945—1950 гг. і з 1956 года загадчык кафедры Беларускага лесатэхнічнага інстытута. У 1950—1956 гг. загадчык аддзела гідралесамеліярацыі Інстытута лесу АН БССР. У 1959—1963 гг. прарэктар Беларускага тэхналагічнага інстытута. У 1959—1980 гг. старшыня Навуковага савета па праблеме Палесся пры Акадэміі навук БССР[3].
Навуковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па гідратэхнічнай меліярацыі Палесся, інжынернай гідралогіі і рачной гідраўліцы, водным транспарце лесу. Пад яго кіраўніцтвам вывучаны ўплыў лясістасці(руск.) бел. басейнаў на сцёк рэк і яго размеркаванне, дзеянне затапленняў і падтапленняў, якiя ствараюцца вадасховішчамі, на рост лесу. З 1970 года галоўны рэдактар зборніка «Праблемы Палесся»[3].
Асноўныя працыПравіць
Аўтар больш за 80 прац[2].
- Гидротехнические мелиорации лесных земель. — Мн., 1967 (совм. с И. К. Блинцовым).
- Водный транспорт леса и механизация лесосплавных работ. — Мн., 1970 (совм. с Г. А. Манухиным, А. Н. Пименовым).
- Вопросы комплексной мелиорации земель в Белорусском Полесье // Мелиорация земель Полесья и охрана окружающей среды. — Мн., 1977. Вып. 1.
- Белорусское Полесье: проблемы, перспективы. — Мн., 1982.
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1979), медалямі.
Зноскі
- ↑ Беларусь, 1995
- ↑ 2,0 2,1 Член-карэспандэнт БУДЫКА Сяргей Хрыстафоравіч (руск.)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Будыка Сергей Христофорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 87. — 737 с.
ЛітаратураПравіць
- Будыка Сяргей Хрыстафоравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 317. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
- Будыка Сяргей Хрыстафоравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 122. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
СпасылкіПравіць
- Сяргей Хрыстафоравіч Будыка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)