Сяргей Віктаравіч Чэрнік

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Сяргей Чэрнік)

Сяргей Чэрнік (нар. 20 ліпеня 1988, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021).

Футбол
Сяргей Чэрнік
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Віктаравіч Чэрнік
Нарадзіўся 20 ліпеня 1988(1988-07-20)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 85 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 32
Клубная кар’ера[* 1]
2005—2013 Беларусь Нёман (Гродна) 98 (-107)
2014—2016 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 65 (-42)
2016—2019 Францыя Нансі 44 (-54)
2016—2019   Францыя Нансі II 8 (-16)
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 7 (-10)
2020 Казахстан Іртыш (Паўладар) 2 (-2)
2020 Беларусь Гарадзея 5 (-5)
2021— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 27 (-11)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2021 Беларусь Беларусь 23 (-30)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 снежня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 лістапада 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

З 2005 года гуляў за гродзенскі «Нёман», упершыню згуляў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2010.

У 2011 годзе стаў асноўным брамнікам «Нёмана». Хутка стаў адным з найлепшых брамнікаў нацыянальнага чэмпіянату, некалькі разоў прызнаваўся найлепшым іграком каманды ў сезоне.

У лютым 2013 быў на праглядзе ў клубе расійскай Прэм’ер-лігі «Растоў», але ў выніку вярнуўся ў Гродна. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.

1 студзеня 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ[4]. Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан і захаваў месца ў аснове да канца сезона, нягледзячы на шэраг няўдалых матчаў. Выдатна пачаў сезон 2015, калі не прапускаў на працягу першых 10 матчаў чэмпіянату. З улікам папярэдняга сезона, «сухая» серыя Чэрніка склала агулам 1072 хвіліны, што стала новым рэкордам чэмпіянату Беларусі[5].

28 чэрвеня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам Лігі 1 «Нансі»[6]. У складзе «Нансі» не здолеў стаць першым нумарам, звычайна чаргаваўся ў браме з Гі Н’Ды Асембэ, часам прыцягваўся да матчаў другой каманды. Па выніках сезона 2016/17 «Нансі» страціў месца ў Лізе, аднак Чэрнік працягнуў абараняць колеры клуба ў Лізе 2. У маі 2019 года стала вядома, што беларускі брамнік па заканчэнні кантракта пакідае «Нансі»[7].

У чэрвені 2019 года трэніраваўся з «Іслаччу»[8], а ў ліпені зноў стаў іграком БАТЭ[9]. У складзе барысаўчан чаргаваўся на полі з Антонам Чычканам.

У студзені 2020 года перайшоў у паўладарскі «Іртыш»[10]. Згуляў за каманду ў двух матчах, а ў маі 2020 года «Іртыш» абвясціў аб закрыцці клуба[11], у выніку брамнік застаўся без каманды. У верасні 2020 года далучыўся да «Гарадзеі»[12].

У снежні 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[13]. У сезоне 2021 быў другім брамнікам пасля Аляксандра Гутара і нярэдка падмяняў яго на полі, а ў 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца ў складзе, чаргуючыся з Максімам Плотнікавым. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2024 года[14].

Міжнародная кар’ера правіць

У маі 2011 года галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штангэ выклікаў Чэрніка ў нацыянальную зборную[15], але тады ён так і не з’явіўся на полі. Пазней працягваў выклікацца ў зборную, звычайна ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у галоўнай камандзе 15 лістапада 2013 года ў таварыскім матчы супраць Албаніі.

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Нёман   2 −2
2006 дубль Нёман   11 −7
2007 дубль Нёман   16 −13
2008 дубль Нёман   24 −19
2009 дубль Нёман   18 −20
2010 Д1 Нёман   15 −16
2011 Д1 Нёман   23 −30
2012 Д1 Нёман   29 −32
2013 Д1 Нёман   31 −29
2014 Д1 БАТЭ   29 −18
2015 Д1 БАТЭ   24 −10
2016 (1) Д1 БАТЭ   12 −14
2016/17 Д1 Нансі   17 −21
2017/18 Д2 Нансі   9 −11
2018/19 Д2 Нансі   18 −22
2019 (2) Д1 БАТЭ   7 −10
2020 (1) Д1 Іртыш   2 −2
2020 (2) Д1 Гарадзея   5 −5
2021 Д1 Шахцёр   9 −4
2022 Д1 Шахцёр   18 −7

Зноскі

  1. Sergey Chernik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergey Chernik // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. https://www.pressball.by/footballstat/sergey_chernik/
  4. Футбол. Сергей Черник перешел в БАТЭ
  5. «Сухая» серия Сергея Черника оборвалась после 1072 минуты, но, тем не менее, стала рекордной
  6. «Нанси» объявил о подписании контракта с Сергеем Черником
  7. Футбол. "Нанси", вероятно, не будет продлевать контракт с Сергеем Черником Архівавана 5 сакавіка 2022.
  8. Источник: Черник поддерживает форму с "Ислочью"
  9. Официально: БАТЭ сообщил о подписании контракта с Сергеем Черником
  10. "Иртыш" подтвердил переход Черника
  11. «Иртыш» объявил о закрытии клуба. Зимой туда перешел Черник
  12. Сергей Черник стал футболистом "Городеи"
  13. Черник подписал двухлетний контракт с "Шахтером"
  14. Сергей Черник продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (6 снежня 2022). Праверана 6 снежня 2022.
  15. Вратарь гродненского «Немана» Сергей Черник вызван в национальную сборную Беларуси Архівавана 10 чэрвеня 2012.

Спасылкі правіць