Сяргей Уладзіміравіч Шапавал
Сяргей Шапавал (нар. 7 лютага 1990, Ворзэль, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Уладзіміравіч Шапавал | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
7 лютага 1990[1][2] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клубная кар’ера правіць
Нарадзіўся ў Ворзелі (Кіеўская вобласць), дзе і пачаў займацца футболам у трэнера Валянціна Пятровіча Лысова[3]. У ДЮФЛ гуляў у камандах кіеўскіх школ «Лакаматыў», «Атрадны» і «Змена-Абалонь». З 2007 года гуляў у Другой лізе за «Нафком» (Бравары), а затым у Першай за «Ніву» (Цярнопаль), «Фенікс-Ільічовец» (Калініна), «Львоў».
«Ціраспаль» правіць
У 2011 годзе перайшоў у клуб трэцяга дывізіёна чэмпіянату Польшчы «Палонія» (Лешна). У перыяд з 2012 па 2015 год гуляў у Малдове за клуб «Ціраспаль». У Нацыянальнай Дывізіі дэбютаваў 10 сакавіка 2012 года ў матчы 19 тура «Ціраспаль» — «Кастулень» (3:1), замяніўшы ў канцы матча Віктара Булата. У складзе прыднястроўскіх «гараджан» за 3,5 года адыграў 86 матчаў у чэмпіянатах Малдовы і 4 у еўракубках. Станавіўся ўладальнікам Кубка Малдовы (2012/13) і срэбраным прызёрам чэмпіянату Малдовы (2013/14). Улетку 2015 года, знаходзячыся ў адпачынку, ад капітана каманды даведаўся пра расфарміраванне ціраспальскага клуба[4].
«Чарнаморац» правіць
11 ліпеня 2015 года Шапавал падпісаў двухгадовы кантракт з адэскім «Чарнаморцам»[5]. Ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе дэбютаваў у матчы першага тура чэмпіянату 2015/16 супраць данецкага «Алімпіка»[3]. 7 снежня 2015 года было афіцыйна паведамлена аб скасаванні кантракта паміж Сяргеем і «Чарнаморцам» па ўзаемнай згодзе[6]. Усяго за «маракоў» правёў 7 сустрэч у чэмпіянаце, 2 гульні ў Кубку Украіны і 1 паядынак у моладзевым першынстве.
«Тарпеда-БелАЗ» правіць
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Тарпеда-БелАЗ», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[7]. У складзе жодзінцаў стаў асноўным апорным паўабаронцам, заставаўся ім і ў сезоне 2017. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].
«Гомель» правіць
Неўзабаве пасля зыходу з жодзінскага клуба стаў іграком «Гомеля»[9]. У першым жа матчы за новую каманду 21 ліпеня адзначыўся дублем у браму магілёўскага «Дняпра» (выніковы лік 2:0). У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2019 года стала вядома, што паўабаронца пакінуў гомельскую каманду па заканчэнні кантракта[10].
«Лі Ман» правіць
У студзені 2019 года перайшоў у ганконгскі клуб «Лі Ман»[11].
«Дынама» Брэст правіць
У ліпені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[12].
Апошнія гады правіць
У студзені 2022 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад клуба «Пэрэмога» з Другой лігі Украіны[13], аднак у сакавіку, так і не згуляўшы за каманду, перабраўся ў польскі «Нараў». У маі 2022 годзе апынуўся ў клубе «Дальвік/Рэйнір» з чацвёртага дывізіёна Ісландыі, дзе гуляў да канца 2022 года.
Дасягненні правіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Малдовы: 2013/14
- Уладальнік Кубка Малдовы: 2013
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2016
- Уладальнік Кубка лігі Ганконга: 2019
Крыніцы правіць
- ↑ Sergiy Shapoval // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Serhiy Shapoval // FBref.com
- ↑ а б Дебют Сергея Шаповала за «Черноморец» (руск.)(недаступная спасылка). Ирпенский общественный портал (18 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
- ↑ Сергей Шаповал: «В ФК „Тирасполь“ работали люди, которые делали всё, чтобы футболист думал только об игре» (руск.). «Молдавский футбол» (13 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
- ↑ Ещё два новичка «Черноморца» (руск.). ФК «Черноморец» Одесса (11 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2015. Праверана 2 сакавіка 2016.
- ↑ Сергей Шаповал покидает «Черноморец» (руск.). ФК «Черноморец» Одесса (7 снежня 2015). Праверана 7 снежня 2015.
- ↑ Украинский хавбек Сергей Шаповал подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ". football.by.
- ↑ Сергей Шаповал покинул "Торпедо-БелАЗ". football.by.
- ↑ Экс-жодинец Шаповал пополнил ряды "Гомеля". football.by.
- ↑ Батищев, Дао и еше шесть игроков покинули "Гомель". football.by.
- ↑ Экс-полузащитник "Гомеля" и "Торпедо-БелАЗ" продолжит карьеру в Гонконге. football.by.
- ↑ Юдчиц и Шаповал перешли в брестское «Динамо». by.tribuna.com
- ↑ Бывший полузащитник брестского "Динамо" перешел в украинский клуб. football.by.