Сяргей Юльевіч Вітэ
Сяргей Юльевіч Вітэ (руск.: Серге́й Ю́льевич Ви́тте) (17 (29) чэрвеня 1849, Тыфліс—28 лютага (13 сакавіка) 1915, Петраград) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф, міністр фінансаў Расіі (1892—1903), старшыня Камітэта міністраў (з 1905 — Савета міністраў) Расійскай імперыі (1903—1906).
Асноўныя дасягненні Вітэ на дзяржаўнай службе:
- Пад кіраўніцтвам З.Вітэ быў складзены імператарскі Маніфест 17 кастрычніка 1905, які падараваў грамадзянскія свабоды.
- Пры яго актыўным удзеле праведзеныя дзяржаўныя рэформы, уключаючы стварэнне Дзяржаўнай Думы, ператварэнне Дзяржаўнага савета, увядзенне выбарчага заканадаўства і рэдагаванне Асноўных дзяржаўных законаў Расійскай імперыі.
- Актыўна садзейнічаў будаўніцтву Транссібірскай магістралі і Кітайска-Усходняй чыгункі.
- Правёў грашовую рэформу 1897 па ўвядзенню залатога стандарту рубля.
- Распрацаваў праграму рэформ, рэалізаваную П. А. Сталыпінам.
- Быў прыхільнікам паскоранага развіцця прамысловасці і развіцця капіталізму.
- Садзейнічаў «першай расійскай індустрыялізацыі» 1890-х гадоў.
- Правёў рэформу падаткаабкладання прамысловасці.
- Садзейнічаў уводзінам дзяржаўнай «віннай манаполіі» на алкаголь.
- Выявіў выдатныя дыпламатычныя здольнасці (Саюзны дагавор з Кітаем, заключэнне Портсмуцкага міру з Японіяй, гандлёвы дагавор з Германіяй, атрыманне крэдытаў у Францыі).
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Витте, Сергей Юльевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 579.