Сяргей Юр’евіч Шавялёў
Сярге́й Ю́р’евіч Шавялё́ў (1 сакавіка 1981, Пскоў — 8 жніўня 2008, Цхінвалі) — камандзір выведвальнага ўзвода мотастралковага батальёна 135-га мотастралковага палка 19-й мотастралковай дывізіі 58-й арміі Паўночна-Каўказскай вайсковай акругі, старшы лейтэнант. Герой Расійскай Федэрацыі.
Сяргей Юр'евіч Шэвялёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 сакавіка 1981 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 жніўня 2008 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў |
![]() |
Гады службы | 1999—2008 |
Званне | старшы лейтэнант |
Часць | 135-ы мотастралковы полк (19-я мотастралковая дывізія, 58-я армія) |
Камандаваў | узводам |
Бітвы/войны | Вайна ў Паўднёвай Асеціі, 2008 |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
У 2004 годзе скончыў Міхайлаўскі ваенны артылерыйскі ўніверсітэт. З красавіка 2008 года паводле ўласнага жадання — камандзір выведвальнага ўзводу ў складзе міратворчага батальёну расійскіх войскаў у Паўднёвай Асеціі.
Досвіткам 8 жніўня 2008 года грузінская артылерыя адкрыла прыцэльны агонь па размяшчэнні расійскіх міратворцаў, затым грузіны адкрылі агонь з гранатамётаў і стралковага ўзбраення. Каля 6 раніцы размяшчэнне батальёна было ў першы раз атакавана танкамі пры падтрымцы пяхоты.
З першай хвіліны бою Сяргей Шавялёў знаходзіўся са сваімі падначаленымі на самым небяспечным участку. Арганізоўваў абарону, укрыццё параненых і ратаваўшыхся ў размяшчэнні батальёна мірных жыхароў. Удзельнічаў у адбіцці некалькіх танкавых атак грузінскай арміі. Каля 9 гадзін раніцы быў забіты блізкім разрывам снарада. Гэтым жа снарадам быў паранены камандзір батальёна падпалкоўнік Канстанцін Цымерман, якому за гераічнасць у гэтым бою было прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі, і які прадставіў да такога жа звання старшага лейтэнанта Сяргея Шавялёва.
Указам Прэзідэнта РФ у кастрычніку 2008 года за мужнасць і гераічнасць, выяўленыя пры выкананні воінскага доўгу старшаму лейтэнанту Шавялёву Сяргею Юр’евічу прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна).
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Шэвялёў Сяргей Юр'евіч на сайце «Героі краіны»