Сяргей Яўгенавіч Сазончык

беларускі футбаліст

Сяргей Сазончык (нар. 20 кастрычніка 2000) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Футбол
Сяргей Сазончык
Поўнае імя Сяргей Яўгенавіч Сазончык
Нарадзіўся 20 кастрычніка 2000(2000-10-20) (23 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 70 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 14
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Мінск 42 (0)
2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 14 (0)
2023— Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021 Беларусь Беларусь (да 21) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2021

Клубная кар’ера правіць

Выступаў за юнацкія каманды клуба «Мінск», з 2017 года пачаў прыцягвацца да дубля, у другой палове 2018 года замацаваўся ў рэзервовым складзе мінчан. У кастрычніку і лістападзе 2018 года выступаў за «Мінск» таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА.

У 2019 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды сталічнага клуба. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 21 ліпеня 2019 года ў матчы супраць «Віцебска» (1:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым стаў рэгулярна гуляць за асноўную каманду, звычайна выхадзіў на поле ў стартавым складзе. У сезоне 2021 стаў часцей выхадзіць на замену.

У лютым 2022 года па выніках пасяджэння Камітэт па статусу і пераходам футбалістаў прызнаў Сазончыка свабодным агентам і пацвердзіў страту «Мінскам» правоў на атрыманне кампенсацыі за падрыхтоўку футбаліста[3], пасля чаго футбаліст падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[4]. Не замацаваўся ў складзе каманды, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных.

У лютым 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў БАТЭ[5] і хутка стаў іграком мазырскай «Славіі»[6]. У лістападзе 2023 года падоўжыў кантракт з мазырскім клубам[7].

Міжнародная кар’ера правіць

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Мінск   1 0
2018 дубль Мінск   13 1
2019 Д1 Мінск   12 0
2020 Д1 Мінск   13 0
2021 Д1 Мінск   17 0
2022 Д1 БАТЭ   14 0

Крыніцы правіць

  1. http://www.fcminsk.by/osnovnyie-komandyi/fk-minsk-vyisshaya-liga-2019/poluzashhitniki/sergej-sazonchik.html
  2. https://fcbate.by/team/base/75
  3. АБФФ: Жердев и Сазончик - свободные агенты, рассмотрение претензий Политевича к "Шахтеру" перенесено (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 24 лістапада 2023.
  4. БАТЭ объявил о подписании Сергея Сазончика (руск.). football.by (23 лютага 2022). Праверана 24 лістапада 2023.
  5. БАТЭ расстался с Сазончиком (руск.). football.by (14 лютага 2023). Праверана 24 лістапада 2023.
  6. Сазончик стал игроком "Славии" (руск.). football.by (17 лютага 2023). Праверана 24 лістапада 2023.
  7. Сазончик продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (23 лістапада 2023). Праверана 24 лістапада 2023.