Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысць, Маладзечанскі раён — 2 ліпеня 2012, Вільня) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч. Кіраўнік мінскага таварыства «Талака», гісторык і педагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.

Сяржук Вітушка
Сяржук Вітушка ў 1989 годзе.
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, педагог, гісторык
Дата нараджэння 10 красавіка 1965(1965-04-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 2012(2012-07-02) (47 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Жонка Людвіка Вітушка (Кардзіс)
Дзеці Паўліна Вітушка
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў прафесійна-тэхнічнае вучылішча, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», скончыў гістарычны факультэт БДУ (1989).

Вялікі ўплыў на яго аказаў Уладзімір Караткевіч.

У мяне ёсць дакладны дзень і гадзіна, калі я вырашыў, што павінен свядома размаўляць па-беларуску і жыць для Беларусі. Гэта здарылася, калі памёр Уладзімір Караткевіч. Чамусьці ў той дзень нешта на мяне найшло… Я вярнуўся з працы, а працаваў тады на заводзе «Інтэграл», і захацелася мне нешта прачытаць… Чамусці мне тады стала зусім ясна, што Караткевіч не проста памёр, што чалавек згарэў у барацьбе за «Беларушчыну». І падумаў: "А што ж я? Як жа мне не сорамна! Я павінен размаўляць па-беларуску! Я павінен паўсюль гаварыць па-беларуску![1]

У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клуб «Талака», у 1987 годзе абраны старшынёй таварыства.

З 1991 года жыў у Вільнюсе, працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газету «Vilnia i kraj» (1992).[2] Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і літоўскім дзяржаўным тэлебачаннем. Як публіцыст, друкаваўся ў газетах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў ініцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Св. Мікалая на вуліцы Вялікай (Діджою). Хварэў на цукровы дыябет. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнай дзейнасці, у прыватнасці, арганізоўваў «сляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільнюсе, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мелодыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Мінску выйшла яго першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазней паўтораная ў аўдыёварыянце.

 

Памёр 2 ліпеня 2012 года ў Вільнюсе. Развітанне прайшло ў Мінску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[3].

Бібліяграфія

правіць

Публікацыі

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Паліна Качаткова, Успаміны музейнага прывіда. Частка другая . Будзьма беларусамі (2 мая 2022).
  2. Гісторыя беларускага самвыдату: “Вільня і край” | mediakritika.by. web.archive.org (19 красавіка 2021). Праверана 1 студзеня 2025.
  3. Памёр Сяржук Вітушка. Наша Ніва (2 ліпеня 2012). Праверана 20 лістапада 2014.

Спасылкі

правіць