Сяржук Доўгушаў
Сяржук Доўгушаў, поўнае імя Сяргей Васілевіч Доўгушаў (нар. 17 красавіка 1983, Новае Тарчылава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі) — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, арт-менеджар, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход», заснавальнік і кіраўнік культурніцкай арганізацыі «ЭтнаТрадыцыя», заснавальнік Варшаўскага Вольнага Аркестра, арганізатар фестываляў «Вяселле-Фэст»[2], «Раёк».
Сяржук Доўгушаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1983 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, музыкант |
БіяграфіяПравіць
Скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Балбасава (2000). У школе пачаў спяваць і пісаць песні, авалодаў ігрой на гітары. Пасля школы паступіў у магілёўскае вучылішча на кухара, па яе сканчэнні атрымаў адукацыю хіміка-тэхнолага ў магілёўскім тэхнікуме (2004). Падчас навучання ў Магілёве стварыў музычны калектыў, які пасля ператворыцца ў гурт «Нэўма», а таксама наведваў Магілёўскае музычнае вучылішча, дзе спяваў у хоры.
У 2004 року пераехаў у Мінск і паступіў у Акадэмію музыкі на спецыяльнасць «оперны спявак». Навучаўся ў такіх выкладчыкаў, як Надзея Губская, Віктар Скорабагатаў і інш. На апошнім курсе перайшоў на спецыяльнасць «канцэртна-камерны спявак» (скончыў у 2010 годзе).
З часоў акадэміі пачаў удзельнічаць у тэатральных пастаноўках і спяваць у операх у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Тэатры оперы і балета. Па атрыманні дыплому ўладкаваўся на працу ў філармонію.
ДзейнасцьПравіць
У 2008 годзе Сяржук Доўгушаў разам з Настассяй Паповай, Вольгай Паляковай і Андрэем Еўдакімавым стварыў гурт «Fratrez» (бел.: браты). Пазней да праекта далучыліся Аляксандр Ясінскі і Ілона Лесь. У 2010 годзе на аснове «Братоў» паўстаў гурт «Vuraj».
У 2008 року Сяржук Доўгушаў заняў першае месца на конкурсе армянскай песні ў Маскве. Акрамя гітары, засвоіў таксама флейту, дудкі, акарыну-рыбу, падвойныя дудкі, сапілкі, жалейку, колавую ліру.
З 2011 года займаецца выданнем кружэлак з фальклорнымі песнямі.
У 2013 годзе стварыў «Спеўны Сход» — грамадскую ініцыятыву па супольным спяванні беларускіх песень. Адначасова адкрыў вакальную студыю па занятках спевам для дарослых і дзяцей.
З 2013 года ездзіць у экспедыцыі па Беларусі, дзе збірае фальклор.
У 2018 годзе пакінуў філармонію і з’ехаў на навучанне ў Польшчу[3].
З 2022 года жыве ў ЗША.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 (unspecified title) Праверана 12 лютага 2022.
- ↑ https://www.facebook.com/wiasellefest
- ↑ Ігар Карней.. Доўгушаў сышоў зь філярмоніі і зьехаў у Варшаву. Але будзе працягваць «Сьпеўныя сходы»(бел. (тар.)) . Культура. Радыё «Свабода» (25 красавіка 2018). Праверана 30 кастрычніка 2018.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сяржук Доўгушаў ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Старонка ва «У Кантакце»
- Тузін Гітоў
- Беларуская этнафонія
- Вяселле фэст / Wedding festival
- Litvak Klezmer Fest
- RAJOK
- Fratrez
- Спеўны сход — афіцыйная старонка
- Cпеўны сход. Віцебск
- Спеўны Сход. Вілейка
- Спеўны Сход. Берасце
- Спеўны сход. Маладзечна
- Isna Trio
- Vuraj
- The Music of Our Roots