Сяргей Лабандзіеўскі

(Пасля перасылкі з Сяржук Лабандзіеўскі)

Сяргей «Шлёма» Лабандзіеўскі (нар. 19 чэрвеня 1964Залессе, Барысаўскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР[1]) — беларускі гукарэжысёр.

Сяргей Лабандзіеўскі
Род дзейнасці рэжысёр
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1964(1964-06-19) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар

Біяграфія

правіць

У 1991 годзе скончыў факультэт робататэхнічных сістэм БПІ[2]. У 1988–1992 гадах працаваў тэнікам-інжынерам пры АН БССР[3]. У 1992–2001 гадах музычны рэдактар на Беларускім радыё[4]. У 1995–1996 гадах музычны рэдактар і гукарэжысёр Радыё 101,2[5]. У 1997–2001 гадах гукарэжысёр Радыё «Рокс»[6]. У 1998–2003 гадах гукарэжысёр тэлерадыёкампаніі «Мір  (руск.)»[7].

Працаваў на студыях гуказапісу ў Беларусі, Расіі, Польшчы, таксама на беларускіх радыёстанцыях як музычны рэдактар, вядучы музычных праграм і гукарэжысёр. Аддае перавагу «жывым» кірункам музыкі — року, блюзу, джазу, рабіў запісы камернай, харавой і фальклорнай музыкі.

Браў удзел у стварэнні альбомаў і правядзенні канцэртаў žygimont VAZA, Крамбамбуля, Zet, IQ48, Новае Неба, N.R.M., Змітра Вайцюшкевіча, Pomidoroff, Экивоки, Л.О.М., Naka, Yo-Yo, Народны Альбом, Я нарадзіўся тут, Personal Depeche, і многіх іншых. Займаецца таксама мастэрынгам і рэстаўрацыяй фанаграм, гукам для дакументальнага кіно.

Зноскі

Літаратура

правіць