Сярэднеанглійская мова
Сярэднеанглійская мова — сярэдневяковая форма англійскай мовы, якая склалася пад нармана-французскім уплывам з англасаксонскай мовы на працягу 11-15 стст. З 16 па 19 стст. паступова пераўтваралася ў сучасную англійскую мову. Адрозніваецца ад апошняй некаторымі асаблівасцямі граматыкі, правапісу і значэння слоў.
Сярэднеанглійская мова | |
---|---|
Саманазва | Middle English |
Краіны | Англія |
Агульная колькасць носьбітаў |
|
Вымерла | у XV—XVI стагоддзях развілася ў раннюю новаанглійскую мову |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Пісьменнасць | лацініца |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | сра 619 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | enm |
ISO 639-3 | enm |
ISO 639-6 | meng |
LINGUIST List | enm |
IETF | enm |
Glottolog | midd1317 |
![]() |
Некаторыя асаблівасці сярэднеанглійскай мовы
правіцьАсаблівасці граматыкі
правіцьАдна з адметых асаблівасцей граматыкі сярэднеанглійскай мовы — амаль поўная адсутнасць do як дапаможнага дзеяслова: замест do not ask — ask not (Не пытайце). Яшчэ два граматычныя адрозненні звязаны з вымаўленнем і правапісам: выкарыстанне суфікса th замест s у дзеясловах простай формы цяперашняга часу з дзейнікамі 3-й асобы адзіночнага ліку (he wanteth замест he wants (ён хоча)); ужыванне артыкля an замест a перад словамі, якія пачынаюцца на h (an hundred замест a hundred (сотня)). Адна граматычная асаблівасць звязана з выкарыстаннем розных слоў множнага ліку як сінонімаў слова you (вы) thou (і яго вытворных thy/thine (твой, ваш), thee (цябе, табе, вас, вам)) для адной асобы і ye — для некалькіх (у англійскай мове няма поўнага эквівалента слову «ты»). З дзейнікамі 2 асобы могуць выкарыстоўвацца асобыя формы мадальных дзеясловаў shall i can — shalt i canst. Тое ж самае датычыцца дзеяслова have: з дзейнікам 2 асобы ён ставіцца ў форму hast (напрыклад, thou hast — ты маешь ці вы маеце), якой няма ў сучаснай англійскай мове. Лічбы словамі нават у 19 ст. маглі пісацца ў адваротным парадку: замест twenty-seven (27) seven and twenty (сем і дваццаць)
Асаблівасці правапісу
правіцьНекаторыя словы сярэднеанглійскай мовы пішуцца інакш, чым прынята ў сучаснай англійскай
Сярэднеанглійская | Сучасная англійская | Беларускі эквівалент |
---|---|---|
spake | spoke | казаў, казала |
auld | old | стары |
art | are | цяп ч. мн.л. дзеяслова «быць» |
Лексічныя асаблівасці
правіцьНекаторыя словы сучаснай англійскай мовы мелі дадатковае альбо нават іншае значэнне ў сярэднеанглійскай.
Слова | Значэнне ў сярэднеанглійскай | Значэнне ў сучаснай англійскай мове |
---|---|---|
gay | вяселы | гомасексуал |
ghost | у асноўным — «дух» (напр., Holy Ghost — Святы Дух) | у асноўным — «прывід» |
meat | ежа | мяса |
minister | слуга, святар | міністр, святар, а калі слуга то толькі Божы |
rape | выкрадаць | гвалціць |
villan | вілан, прыгонны селянін | паскуднік |
У сярэднеанглійскай мове лічбы 60, 70, 80 і 90 мелі назвы на ўзор французскіх і зусім не падобныя на сучасныя англійскія
Лічба | Сярэднеанглійская | Сучасная англійская |
---|---|---|
60 | threescore (літаральна «тры разы па дваццаць») | sixty |
70 | threescore and ten (літаральна «тры разы па дваццаць і дзесяць») | seventy |
80 | fourscore (літаральна «чатыры разы па дваццаць») | eighty |
90 | fourscore and ten (літаральна «чатыры разы па дваццаць і дзесяць») | ninety |
Сувязь сярэднеанглійскай мовы з сучаснасцю
правіцьСярод распаўсюджаных помнікаў пісьменнасці на сярэднеанглійскай мове — Біблія караля Якава, адзін з самых папулярных перакладаў Бібліі на англійскую мову. Таксама распаўсюджаны творы Шэкспіра, Мільтана, Ньютана, Лока, напісаныя на розных варыянтах сярэднеанглійскай. Уся гэта спадчына шырока цытуецца ў мастацкіх і публіцыстычных творах, напісаных на сучаснай англійскай. Многія вернікі на памяць ведаюць асобныя вершы з Бібліі караля Якава. Цікава, што амерыканскі пісьменнік Э. Хэмінгуэй выкарыстоўваў элементы сярэднеанглійскай у сваім рамане «Па ком звоніць звон» (For Whom the Bell Tolls), напрыклад, thou i яго вытворныя.
Для паляпшэння артыкула пажадана |