Сярэднегерманскі канал

Сярэднегерма́нскі кана́л[1] (ням.: Mittellandkanal) — самы працяглы (даўжынёй 325,7 км) суднаходны канал Германіі.

Сярэднегерманскі канал
Сярэднегерманскі канал перасякае раку Везер
Сярэднегерманскі канал перасякае раку Везер
Характарыстыка
Даўжыня 325,7 км
Вадацёк
Уваход
 · Каардынаты 52°16′37″ пн. ш. 7°36′18″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Карта Сярэднегерманскага канала
Карта Сярэднегерманскага канала
Краіна Германія
Сярэднегерманскі канал на Вікісховішчы

Канал адкрыты ў 1938 годзе[1][2]. Ён злучае Рэйн праз канал Рэйн-Хернэ і канал Дортмунд-Эмс з рэкамі Эмс, Везер, Эльба і далей праз брадэнбургскія рэкі і азёры з Одэрам. Па акведуку перасякае раку Везер. У еўрапейскіх маштабах ён — цэнтральная суднаходная сувязь Заходняй з Усходняй Еўропай. Канал вядомы і пад назвай канал Везэр-Эмс і канал Везэр-Эльба. Мае адгалінаванні на Оснабрук, Місбург, Ліндэн, Гільдэсгайм, Зальцгітэр. Найменшая глыбіня канала 3 м. Канал мае 3 шлюзы, суднападымальнікі і прапускае судны грузапад’ёмнасцю да 1000 тон. У 1976 годзе пабудаваны Эльбскі абвадны канал (канал Поўнач—Подзень) ад горада Вольфсбург да нізоўяў ракі Эльба і ўзбярэжжа Паўночнага мора (горад Любек)[1].

Галоўныя парты на канале: Оснабрук, Гановер, Гільдэсгайм, Браўншвайг, Берлін.

Зноскі правіць

Літаратура правіць

  • Сярэднегерма́нскі кана́л // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 359. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Среднегерма́нский кана́л // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 452. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Среднегерма́нский кана́л, Миттельланд-каналь / Басова И. А. // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 368. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)