Сярэднесібірскае пласкагор’е
Сярэднесібірскае пласкагор’е (руск.: Среднесибирское плоскогорье, якуцк.: Орто Сибиир хаптал хайалаах сирэ) — пласкагор’е ў Азіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
Сярэднесібірскае пласкагор’е | |
---|---|
руск. Среднесибирское плоскогорье, як. Орто Сибиир хаптал хайалаах сирэ | |
![]() Выгляд з ракі Ніжняя Тунгуска (плато Путарана) | |
Краіна | |
Рэгіёны | Краснаярскі край, Якуція, Іркуцкая вобласць |
Плошча | 3 500 000 км² |
Найвышэйшая вяршыня | Камень |
Найвышэйшы пункт | 1701[1] м |
![]() |
Займае пераважную частку Усходняй Сібіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласці. Абмежавана на поўдні хрыбтамі Усходняга Саяна, Прыбайкалля і Забайкалля, на захадзе Заходне-Сібірскай раўнінай, на поўначы і ўсходзе — Паўночна-Сібірскай нізінай і Цэнтральнаякуцкай раўнінай. Плошча каля 3,5 млн км². Знаходзіцца ў межах Сібірскай платформы. Пераважаюць вышыні 500—700 метраў. Характэрна чаргаванне шырокіх плато і кражаў (Ангарскі краж, Енісейскі краж, Вілюйскае плато; найбольшая вышыня 1701 м — на плато Путарана).
Распаўсюджана вечная мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Радовішчы карысных выкапняў: нікелевыя і медныя руды (Нарыльск), жалезныя руды (Ангара-Піцкі басейн і Ангара-Ілімскі раён), каменны вугаль (Тунгускі, Чаромхаўскі басейн), алмазы, графіт, каменная соль, прыродны газ. Рэкі басейна Паўночнага Ледавітага акіяна; буйнейшыя — Ніжняя Тунгуска і Падкаменная Тунгуска, Ангара, Лена з Вілюем, Хатанга.
Пераважае лістоўнічная тайга; на поўдні хваёва-лістоўнічныя і хваёвыя бары. На поўначы горная тундра, на поўдні ў далінах участкі лесастэпу і стэпаў. Ёсць заказнікі і запаведнікі.
Зноскі
- ↑ Энциклопедия «Сибирь-матушка» (руск.)
Літаратура правіць
- Сярэднесібірскае пласкагор’е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15). — С. 359.
- Среднесибирское плоскогорье // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі правіць
- Среднесибирское плоскогорье // Большая российская энциклопедия Архівавана 27 ліпеня 2020. (руск.)