Сярэдне-Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт
Сярэдне-Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Middle Tennessee State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мёрфрысбара у штаце Тэнесі.
Сярэдне-Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Middle Tennessee State University | |
Арыгінальная назва | англ.: Middle Tennessee State University |
Заснаваны | 1911 |
Студэнты | 20 086[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мёрфрысбара, Тэнесі, ЗША |
Сайт | mtsu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка
правіцьЗаснаваны ў 1911 годзе як звычайная школа, універсітэт складаецца з васьмі каледжаў бакалаўрыяту, а таксама каледжа паслядыпломнай адукацыі, якія разам прапануюць больш за 300 адукацыйных праграм на больш чым 35 кафедрах.
Універсітэт супрацоўнічае ў навукова-даследчых мерапрыемствах з Нацыянальнай лабараторыяй Ок-Рыджа, арміяй ЗША і Корпусам марской пяхоты ЗША.
Структура
правіць- Каледж фундаментальных і прыкладных навук
- Каледж навук пра паводзіны і здароўе
- Каледж адукацыі
- Каледж вольных мастацтваў
- Каледж медыяў і забаў
- Каледж бізнесу
- Універсітэцкі каледж
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ https://www.mtsu.edu/iepr/factbook/factbook_2022.pdf
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сярэдне-Тэнесійскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы