Сярэдневяковая Францыя

(Пасля перасылкі з Сярэднявечная Францыя)

Франкская дзяржава правіць

Першай каралеўскай дынастыяй у Франкскай дзяржаве лічацца Меравінгі (кан. V ст. — 751 год). Названая дынастыя па імені напалову легендарнага заснавальніка роду — Меравея. Найбольш вядомы прадстаўнік — Хлодвіг I (кіраваў з 481 па 511, з 486 кароль франкаў).

Хлодвіг I пачаў заваяванне Галіі. Насельніцтва Галіі звычайна называюць гала-рымлянамі, бо к таму часу галы цалкам раманізаваліся — страцілі родную мову, перанялі мову рымлян, іх культуру і нават сталі лічыць сябе рымлянамі. У 496 годзе Хлодвіг прымае хрысціянства. Пераход у хрысціянскае веравызнанне дазволіў Хлодвігу атрымаць уплыў і ўладу над гала-рымскім насельніцтвам. Тым больш, што цяпер у яго была магутная падтрымка — духавенства. Хлодвіг рассяляў сваіх воінаў невялікімі пасёлкамі па ўсёй Галіі, каб яны атрымалі магчымасць збіраць даніну з мясцовага насельніцтва. Гэта прывяло да зараджэння класа феадалаў. Жывучы сярод гала-рымлян і маючы з імі пастаянныя зносіны, франкі паступова раманізаваліся, пераходзілі на мову мясцовага насельніцтва.

У V—VI стагоддзях практычна ўся тэрыторыя Галіі (цяперашняй Францыі) апынулася пад уладай франкаў. Пад уладай каралёў з дынастыі Меравінгаў апынуліся і франкі, якія засталіся ў Германіі. Сталіцай Меравінгаў з 561 года быў Мец. Апошнім прадстаўніком Меравінгаў лічыцца Хільдэрык III (кіраваў з 743 па 751, памёр у 754). З 751 года Франкскай дзяржавай кіравалі Каралінгі. Нягледзячы на тое, што яны з 800 года называліся рымскімі імператарамі, сталіцай Каралінгаў быў горад Ахен.

Заходне-Франкскае каралеўства правіць

Імперыя франкаў распалася на тры часткі ў 843 годзе. Вердэнскі дагавор, які стварыў Заходне-Франкскае каралеўства, аддзяліў ад тэрыторыі ранейшай Галіі ўсю ўсходнюю частку, ад вусцяў Рэйна да вусцяў Роны, якая склала вузкую паласу паміж Заходне-Франкскім каралеўствам і Усходне-франкскім каралеўствам (Германіяй), але населеную ў значнай меры раманскім племенем. Тут хутка ўтварылася два каралеўствы: Латарынгія на поўначы і Бургундыя на поўдні.

Францыя пры Капетынгах правіць

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць