Сярэдні мозг
Сярэ́дні мозг[1] — аддзел галаўнога мозга, размешчаны паміж прамежкавым мозгам і вароліевым мостам і мажачком[2].
Сярэдні мозг | |
---|---|
Анатамічная лакалізацыя | brain stem[d] |
Развіваецца з | mesencephalon[d] |
Развіццё анатамічнай структуры | midbrain development[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мозг: Сярэдні мозг | ||
---|---|---|
Лацінская | Mesencephalon |
Складаецца з чатырохбугровага цела і ножак мозга. У чатырохбугровым целе вылучаюць верхнія і ніжнія бугры. Верхнія бугры атрымліваюць імпульсы ад рэцэптараў вачэй і мышцаў галавы, а ніжнія — ад органаў слыху. 3 іх удзелам ажыццяўляюцца арыенціровачныя рэфлексы на святло і гук, рухі вачэй, павароты галавы.
У белым рэчыве сярэдняга мозга знаходзяцца ядры, якія рэгулююць дробныя рухі пальцаў рук, жаванне. 3 сярэднім мозгам звязаны рэфлексы ўтрымання паставы, захавання прамалінейнасці руху, прызямлення, пад’ёму і спуску, павароту цела. Гэтыя рэфлексы ўзнікаюць пры паступленні інфармацыі ад органаў раўнавагі і забяспечваюць складаную каардынацыю рухаў у прасторы.
Ножкі мозга ўяўляюць сабой масіўныя цяжы, у якіх праходзяць узыходныя шляхі да кары вялікіх паўшар’яў і мазжачка і сыходныя шляхі, якія нясуць імпульсы да прадаўгаватага і спіннога мозга.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Латаш Л. П. Средний мозг (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя
Літаратура
правіць- Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. — ISBN 978-985-03-1531-1.
- Леанцюк А. С. Сярэдні мозг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Латаш Л. П. Средний мозг (руск.) // Вялікая савецкая энцыклапедыя