Сёмга[1], ласось высакародны[1] (Salmo salar) — рыба сямейства Ласасёвыя (Salmonidae), атрада Ласосепадобныя (Salmoniformes).

Сёмга
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salmo salar Linnaeus, 1758

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161996
NCBI  8030
EOL  206776

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 1,5 м, маса да 39 кг. Цела даволі тоўстае, верацёнападобнае. Рот канцавы, верхнесківічная костка заходзіць за вертыкаль задняга краю вока. Луска дробная, серабрыстая. У дарослых рыб у моры спіна зялёная або блакітная, на баках — х-падобныя плямы. Ніжэй бакавой лініі плям няма ці яны вельмі рэдкія. Пуза серабрыстае. Плаўнікі цёмныя. Перад нерастам цела цямнее, на баках і галаве з’яўляюцца чорныя, чырвоныя і аранжавыя плямы, у самцоў падаўжаюцца і скрыўляюцца сківіцы. Скура на спіне патаўшчаецца.

Пашырэнне правіць

Прахадны від. Пашырана ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, паўночна-заходняй частцы Паўночнага Ледавітага акіяна каля берагоў Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Уваходзіць у рэкі Еўропы ад поўначы Партугаліі да ракі Кара. Па ўзбярэжжы Паўночнай Амерыкі распаўсюджваецца ад ракі Канектыкут на поўдні да Гудзонава праліва і Грэнландыі на поўначы. Існуе азёрная форма сёмгі — азёрны ласось (S.s. morpha sebago) у буйных паўночных азёрах Лабрадора, Ладажскім, Анежскім. На тэрыторыі Беларусі да пабудовы на рэках плацін заходзіла на нераст з Балтыйскага мора ў рэкі Нёман, Заходняя Дзвіна, Вілія, Буг. Апошнім часам від адзначаны ў вадацёках басейна ракі Вілія на тэрыторыі Астравецкага і Смаргонскага раёнаў.

Асаблівасці біялогіі правіць

У рэкі заходзіць пераважна восенню. Моладзь жыве ў рэках да 5 гадоў, корміцца беспазваночнымі і дробнай рыбай, у моры — рыбай і ракападобнымі.

 
Ікра сёмгі

Нераст адбываецца ў вярхоўях рэк з кастрычніка па снежань. Перад нерастам самцы набываюць шлюбны ўбор. Ласосі, якія ўвайшлі ў раку, не кормяцца. Самка вырывае ў пясчана-галечном грунце яму (даўжынёй да 2-3 метраў) і закопвае у яе аплодненую ікру, утвараючы нерестовы бугор. Плоднасць да 26000 ікрынак. Ікра буйная, аранжавая. Асноўная маса ласосяў адкладвае ікру адзін раз у жыцці. Пасля нерасту вялікая частка рыб гіне, астатнія скочваюцца ў моры, дзе зноў набываюць серабрыстую афарбоўку і пачынаюць харчавацца.

Промысел і развядзенне правіць

Каштоўны аб’ект промыслу і развядзення.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)