Сёстры-місіянеркі Святой Сям’і

Сёстры-місіянеркі Святой Сям’і (лац.: Congregatio Sororum Missionalium a Sacra Familia, абрэвіятура — MSF) — каталіцкая жаночая манаская кангрэгацыя, заснаваная Баляславай Лямент.

Гісторыя правіць

Кангрэгацыя была заснавана Баляславай Марыяй Лямент у Магілёве. Галоўнай мэтай стала распаўсюджванне ідэі аб’яднання ўсходніх хрысціян з Рымска-Каталіцкай царквой (задоўга да Другога Ватыканскага сабора і канцэпцыі экуменізму) і ў той жа час умацаванне каталікоў у веры. У 1907 годзе абшчына пачала дзейнічаць у Санкт-Пецярбургу, дзе сёстры займаліся навучаннем і выхаваннем дзяцей рознага веравызнання і нацыянальнасці. У 1914 годзе епіскап Ян Цепляк афіцыйна зацвердзіў кангрэгацыю.

Афіцыйны дакумент аб адабрэнні Святым Прастолам кангрэгацыя атрымала 7 ліпеня 1967 года. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны генеральны дом Сясцёр Святой Сям’і быў перанесены ў Варшаву.

У 1991 годзе заснавальніца кангрэгацыі была беатыфікавана папай Янам Паўлам II[1]

Дзейнасць правіць

Асноўная дзейнасць кангрэгацыі — работа з хрысціянамі, якія знаходзяцца ў схізме, пераважна з праваслаўнымі. Таксама ажыццяўляюцца місіі ў Афрыцы.

Станам на 2017 год кангрэгацыя налічвае 305 сясцёр у 49 абшчынах[2] у Польшчы, Беларусі, Расіі, Літве, Італіі, ЗША, Кеніі, Танзаніі і Замбіі[3].

Зноскі

  1. Tabella riassuntiva delle beatificazioni avvenute nel corso del pontificato di Giovanni Paolo II (італ.).
  2. Annuaire pontifical. — Vatican: Officina libraria editoria Vaticana, 2017. — P. 1603. — ISBN 978-88-209-9975-9.
  3. Zgromadzenie (польск.). Zgromadzenie Sióstr Misjonarek Świętej Rodziny.

Спасылкі правіць