Сібірскі край
Сібірскі край — адміністрацыйная адзінка ў складзе РСФСР, якая была створана 25 мая 1925 года замест губерній, якія існавалі раней. Праіснаваў да 30 ліпеня 1930 года, калі быў падзелены на Усходне-Сібірскі край і Заходне-Сібірскі край.
Сібірскі край | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 25 мая 1925 |
Дата скасавання | 30 ліпеня 1930 |
Кіраўнік | Ivan Klymenko[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Краявы цэнтр — горад Новасібірск. Плошча края — 4220,9 тыс. км². Край быў падзелены на 19 акруг (Ачынская, Барабінская, Барнаульская, Бійская, Іркуцкая, Каменская, Канская, Кірэнская, Краснаярская, Кузнецкая, Мінусінская, Новасібірская, Омская, Рубцоўская, Слаўгарадская, Тарская, Томская, Тулуноўская, Хакаская) і Айроцкую аўтаномную вобласць (цяпер Рэспубліка Алтай).