Сіву́шнае ма́сла[1] — пабочны прадукт спіртавога закісання, утрымліваюцца як прымешка ў нерэктыфікаваным этаноле, атрымліваецца закісаннем і вылучаецца з яго ў працэсе рэктыфікацыі.

Сівушнае масла ўяўляе сабой масляністую вадкасць з рэзкім непрыемным пахам, ад светла-жоўтага да чырвона-бурага колеру і шчыльнасцю 0,83—0,84 г/см³ (пры 20 ° C). Склад і ўласцівасці вагаюцца ў залежнасці ад сыравіны і рэжымаў закісання і адбору фракцый пры рэктыфікацыі, выхад пры рэктыфікацыі этанола — 0,3—0,7 %. Галоўная складовая частка — аднаатамныя насычаныя спірты C3-C9, з якіх галоўным кампанентам з’яўляецца ізаамілавы спірт, у склад таксама ўваходзяць ізабуцілавы спірт і прапілавы спірт і ў нязначных колькасцях вышэйшыя спірты, а таксама аліфатычныя альдэгіды, тлустыя кіслоты і фурфурол.

Зноскі

Літаратура правіць