Сігнэ Хэбэ (шведск.: Signe Hebbe, 30 ліпеня 1837 — 14 лютага 1925) — шведская оперная спявачка (сапрана) і педагог.

Сігнэ Хэбэ
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 30 ліпеня 1837(1837-07-30)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 лютага 1925(1925-02-14)[1][2] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Clemens Hebbe[d][1][5]
Маці Вендэла Хэбэ[1][5]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі акцёрка, оперная спявачка, музычны педагог, тэатральны педагог
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Выхаванцы Matilda Jungstedt[d][6][7], Anna Norrie[d][6], Julia Håkansson[d][6], Gerda Lundequist[d][6], Hilda Borgström[d][6], Manda Björling[d][6], Найма Віфстранд[6], Tora Teje[d][6], Anders de Wahl[d][6], John Forsell[d][6], Lars Hanson[d][6] і Караліна Эстберг[8]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Сігнэ Хэбэ нарадзілася ў сям’і Вендэлы і Клеменса Хэбэ ў 1937 годзе. У юным узросце яна засталася без бацькі, які, збанкрутаваўшы, кінуў сям’ю і з’ехаў за мяжу.

У 11 гадоў Сігнэ паступіла ў школу пры Каралеўскай оперы. Яна вучылася ў актрысы Караліны Бок і вывучала музыку ў школе фартэпіяна Ліндблада. У перыяд 1852—1854 гады яна вучылася ў Берлінскай кансерваторыі.

Дэбют Сігнэ як актрысы адбыўся ў 1855 годзе у Каралеўскім драматычным тэатры. Але яе голас палічылі непадыходзячым для тэатральных роляў, і таму яна працягнула вучыцца спеву. У 1856 годзе яна паступіла ў Парыжскую кансерваторыю, дзе стала першай скандынаўскай студэнткай, якая атрымала залаты медаль кансерваторыі. У Парыжскай кансерваторыі яна некаторы час выкладала пластыку, і адной з яе вучаніц, калі яна часова замяняла другую выкладчыцу, была Сара Бернар. У далейшым Сігнэ вучылася пеўнаму майстэрству ў Мілане ў Франчэска Ламперці і тэатральнаму мастацтву ў Адэлаіды Рысторы і Эрнэста Росі.

Яе дэбют як опернай спявачкі адбыўся ў Франкфурце. У 1861-1862-х гадах яна выступала ў Мангейскім нацыянальным тэатры. Паміж 1864 і 1879 гадамі Сігнэ ездзіла па Еўропе, выступала ў Стакгольме, Капенгагене, Парыжы, Варшаве, Жэневе, Мілане, Гельсінгфорсе і Осла. Яе выступы падвяргаліся крытыцы, паколькі яна надавала сваім гераіням вялікую незалежнасць, чым гэта дазвалялася опернымі традыцыямі.

Сігнэ Хэбэ вяла і педагагічную дзейнасць. У перыяд 1871—1925 яна выкладала спевы, у 1877 годзе адкрыла ўласную школу, дзе вучыла тэхніцы прамовы, спеву, пластыкі, з 1883 года працавала ў Dramatens elevskola (школа каралеўскага драматычнага тэатра), у 1886—1888 гадах выкладала ў Шведскай каралеўскай музычнай акадэміі, а каля 1900 года — у Каралеўскім драматычным тэатры. Сярод яе вучняў былі Ён Фарсэль, Мацільда Юнгстэд, Караліна Эстберг.

Сігнэ Хэбэ памерла ў Стакгольме ў 1925 годзе ва ўзросце 87 гадоў. Пахаваная на Паўночных могілках Стакгольма.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. а б в г д е Signe A G Hebbe — 1917.
  2. а б Signe Hebbe // Répertoire International des Sources Musicales — 1952.
  3. http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/Norra begravningsplatsen.se.
  4. Hebbe, SIGNE AMANDA GEORGINASvenskagravar.se. Праверана 8 чэрвеня 2017.
  5. а б Signe Amanda Georgina Hebbe Праверана 30 жніўня 2020.
  6. а б в г д е ё ж з і к Signe Amanda Georgina Hebbe 1837-07-30 — 1925-02-14 Operasångare, teaterpedagog // (unspecified title) Праверана 27 сакавіка 2018.
  7. E C Matilda Jungstedt — 1917.
  8. Beata Carolina Östberg 1853-05-17 — 1924-02-27Operasångare Праверана 10 верасня 2021.

Літаратура правіць

  • Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare (Swedish women: Predecessors, pioneers). Lund: Signum 1990. (ISBN 91-87896-03-6 91-87896-03-6)(Swedish)
  • Nordensvan, Georg, Svensk teater och svenska skådespelare från Gustav III till våra dagar. Andra delen, 1842—1918, Bonnier, Stockholm, 1918 [’Swedish theatre and Swedish actors from Gustav III to our days. Second Book 1822—1918’]