Сігэру Ёсіда
Сігэру Ёсіда (22 верасня 1878, Токіа, Японія — 20 кастрычніка 1967) — японскі палітык, прэм'ер-міністр Японіі. З яго імем звязваюць пачатак пасляваеннага росту Японіі, які дазволіў ёй заняць сваё месца ў свеце ў якасці адной з вядучых эканамічных дзяржаў.
БіяграфіяПравіць
Скончыў Такійскі імператарскі ўніверсітэт у 1906 годзе. Працаваў у Міністэрстве замежных спраў, у генеральных консульствах Японіі ў кітайскіх гарадах Цяньцзінь (1922—1925) і Шэньян (1925—1928). Намеснік міністра замежных спраў Японіі (1928—1930), пасол у Вялікабрытаніі (1936—1939). З 1939 года ў адстаўцы.
За дзейнасць па дасягненні міру з ЗША у канцы Другой сусветнай вайны ў чэрвені-жніўні 1945 года знаходзіўся пад арыштам, вызвалены пасля высадкі ў Японіі амерыканскіх войск.
У 1945—1946 гадах міністр замежных спраў Японіі. Старшыня Японскай ліберальнай партыі (1946—1948), Дэмакратычна-ліберальнай партыі (1948—1950), Ліберальнай партыі (1950—1954).
Прэм’ер-міністр Японіі ў 1946—1947 і 1948—1954 гадах. Пад яго кіраўніцтвам здзейснены пасляваенныя дэмакратычныя пераўтварэнні ў Японіі, прынята дэмакратычная канстытуцыя 1947 года, праведзены аграрная рэформа і іншыя мерапрыемствы, якія спрыялі эканамічнаму росту краіны. Урад Ёсіды падпісаў Сан-Францыскі мірны дагавор 1951 года.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Yoshida Shigeru // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Shigeru Yoshida // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Shigeru Yoshida // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 30 снежня 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118808141 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 292-293. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сігурэ Ёсіда