Сігізмунд Тальберг

Сігізмунд Тальберг (ням.: Sigismund Thalberg; 8 студзеня 1812, Жэнева — 27 красавіка 1871, Пасіліпа, каля Неапаля, Італія) — аўстрыйскі кампазітар і піяніст-віртуоз.

Сігізмунд Тальберг
Род дзейнасці піяніст, кампазітар
Дата нараджэння 8 студзеня 1812(1812-01-08)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1871(1871-04-27)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Franz Joseph von Dietrichstein[d][5][6]
Жонка Francesca Lablache[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Ордэн Данеброг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Навучаўся ў Вене. Вучань І. Гумеля (фартэпіяна) і С. Зехтэра (кампазіцыя). У 14 гадоў пачаў публічна выступаць, а ў 1830 годзе здзейсніў канцэртнае турнэ па Германіі. Ужо ў гэтыя гады Тальберг заваяваў славу аднаго з найлепшых піяністаў свету. Як піяніст, адрозніваўся бліскучай тэхнікай. У эпоху Шапэна і Ліста выступы Тальберга былі не меншай сенсацыяй, адбывалася сапраўднае спаборніцтва гэтых вялікіх віртуозаў. У пачатку 1836 года прыехаў у Парыж, дзе першыя ж яго канцэрты атрымалі захопленыя водгукі. Ён наведаў Германію, Англію, Бельгію, Галандыю, Расію, Францыю. У 1855—1856 гадах наведаў Бразілію і Паўночную Амерыку.

У Пецярбургу Тальберг вымушаны быў паўтарыць фантазіі на оперу Дж. Расіні «Майсей» тры разы запар; ён атрымаў немалы ганарар ад продажу дзвюх тысяч асобнікаў яе ў першы ж дзень выхаду з друку. Гэта ж Фантазія зрабіла сенсацыю ў Лондане, і Тальберг атрымаў канцэртны ангажэмент з аплатай у 12 тысяч франкаў у месяц.

У Бруселі публіка засыпала музыканта кветкамі, а аўстрыйскі двор аказаў яму бліскучы прыём. Пасля выканання «Майсея» ў Галандыі кароль узнагародзіў Тальберга ордэнам і дыяментавай табакеркай. Францыя ўзнагародзіла яго ордэнам Ганаровага легіёна.

Зноскі

  1. а б Sigismond Thalberg // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sigismund Fortuné François Thalberg // Brockhaus Enzyklopädie
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Thalberg, Sigismund // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 44. — S. 118.
  4. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. verschiedene Autoren Allgemeine Deutsche Biographie / Hrsg.: Historische Commission bei der königl. Akademie der WissenschaftenL: Duncker & Humblot, 1875.
  6. а б Österreichisches Biographisches Lexikon 1815–1950ÖAW.