Сідні По́лак (англ.: Sydney Pollack; 1 ліпеня 1934, Лафеет — 26 мая 2008, Лос-Анджэлес) — амерыканскі кінарэжысёр, акцёр і прадзюсар.

Сідні Полак
англ.: Sydney Pollack
Дата нараджэння 1 ліпеня 1934(1934-07-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 мая 2008(2008-05-26)[4][1][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Rachel Pollack[d]
Адукацыя
Прафесія кінапрадзюсар, акцёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, тэлерэжысёр, кінарэжысёр, лётчык, характарны акцёр, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0001628
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Адэсы. У 1950-х гадах вучыўся ў тэатральнай школе «Neighborhood Playhouse School of the Theater» у Сенфарда Мейснера. Пасля службы ў арміі (1957—1958) граў у спектаклях на Брадвеі, у тэлеп’есах, выкладаў акцёрскае майстэрства. Быў пастаноўшчыкам тэлеп’есаў і тэлесерыялаў. Першай рэжысёрскай працай быў фільм «Тонкая нітка» (1965).

Шырокую вядомасць як рэжысёр атрымаў дзякуючы экранізацыі рамана Х. Маккоя «Загнаных коней прыстрэльваюць, ці не праўда?» аб танцавальным марафоне часоў «Вялікай дэпрэсіі» ЗША ў 1930-я гады. У фільме сыгралі Джэйн Фонда і Гіг Янг, які атрымаў прэмію «Оскар» у намінацыі «Лепшы акцёр другога плана».

У 1973 годзе зняў драму «Такімі мы былі», дзе гралі Барбра Стрэйзанд і Роберт Рэдфард. Іншыя вядомыя працы ў 1970-х гадах — фільм «Якудза» і палітычны трылер «Тры дні Кондара». Атрымаў «Оскар» за драму «З Афрыкі» (1985) і намінацыю за камедыю «Тутсі» (1982).

У 1993 годзе зняў трылер «Фірма» (Том Круз) па рамане Джона Грышэма. Фільм «Сабрына» (Харысан Форд) раскрытыкаваўся і праваліўся ў пракаце. У 1990-х гадах заняўся прадзюсаваннем. Здымаўся ў фільмах — «Мужы і жонкі» Вудзі Алена, «З шырока заплюшчанымі вачыма» Стэнлі Кубрыка.

Сыдні Полак сышоў з жыцця 26 мая 2008 года ва ўзросце 73 год у Лос-Анджэлесе. СМІ паведамлялі, што Полак пакутаваў ад анкалагічнага захворвання[6].

Крыніцы правіць

  1. а б Sydney Pollack // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sydney Pollack // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.sfgate.com/news/article/Prolific-director-known-for-A-list-casts-3212609.php Праверана 24 снежня 2021.
  4. http://www.nytimes.com/2008/05/26/movies/26cnd-pollack.html?_r=1&hp&oref=slogin
  5. LIBRIS — 2008. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. Памёр Сідні Полак // Радыё Свабода, 27 мая 2008

Спасылкі правіць