Сіла (дзяржава)

Сі́ла[1] (кар.: 신라, [ɕilːa]) — адна з трох першапачатковых карэйскіх дзяржаў (Кагуро, Пэкчэ і Сіла) у I ст. да н.э. — VII ст. н.э., у VII—IX ст. першая агульнакарэйская дзяржава.

Гістарычная дзяржава
Сіла
Сцяг
Сцяг
History of Korea-576.png

Сталіца
Афіцыйная мова Sillan[d], вэньянь і Old Korean[d]
Рэлігія Mahāyāna[d]
Плошча
  • 146 000 км²
Форма кіравання манархія
Commons-logo.svg Сіла на Вікісховішчы

Спачатку займала паўднёвы захад Карэйскага паўвострава. Паводле летапісных паказанняў, заснавана ў 57 да н.э., хаця першыя звесткі пра Сіла адносяцца да III ст., калі яна ўяўляла саюз паўночна-заходніх карэйскіх плямён. Як дзяржава аформілася да пачатка VI стагоддзя. У 503 годзе правіцель (марыпкан) Чыджын (500—514) прыняў тытул цара (вана), а дзяржава — назву Сіла.

Сіла фарміравалася пад моцным уплывам кітайскай культуры і канфуцыянства. У VI стагоддзі дзяржаўнай рэлігіяй стаў будызм. Сумесна з войскамі кітайскай дынастыі Тан Сіла ў 660 годзе разбіла Пэкчэ, у 668 г. — Кагуро, потым выгнала з Карэі былых саюзнікаў — кітайцаў.

У VII — пачатку IX стагоддзя ў час росквіту Сілы як агульнакарэйскай дзяржавы сфарміравалася карэйская народнасць.

З сярэдзіны IX стагоддзя Сіла пачала занепадаць і ў канцы IX стагоддзя распалася на асобныя дзяржавы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць