Сілезскі этналект
Сілезскі этналект (па-сілезску: ślōnskŏ gŏdka, польск.: etnolekt śląski) разглядаецца як дыялект польскай мовы альбо як асобная заходнеславянская мова, блізкая да польскай і, у меншай ступені, чэшскай моваў, у лексіцы таксама шмат германізмаў. Як можна даведацца з каталогу Ethnologue, гэта верхне-сілезскі дыялект польскай мовы, на якім размаўляюць польскія сілезцы з Верхняй Сілезіі.
Сілезскі этналект | |
---|---|
Саманазва | ślōnskŏ gŏdka |
Краіны | Польшчы, Чэхіі, Германіі, ЗША і іншых краінах |
Рэгіёны | |
Афіцыйны статус | непрызнаная |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 1,25 мільёна |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | ??? |
Сілезскі этналект | |
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | — |
ISO 639-3 | szl |
Ethnologue | szl |
ELCat | 8349 |
IETF | szl |
Glottolog | sile1253 |
![]() |
РаспаўсюджаннеПравіць
Большасць карыстальнікаў гэтага этналекту насяляюць Верхнюю Сілезію, падзеленую на дзве часткі — паўднёва-заходнюю частку Польшчы і паўночна-ўсходнюю частку Чэхіі. У цяперашні час па-сілезску размаўляюць на тэрыторыі паміж гістарычнай мяжою Сілезіі на ўсходзе і лініяй, праведзенай праз Сыцаў і Пруднік на захадзе, а таксама і ў іншых месцах.
Па выніках апошняга перапісу насельніцтва, праведзенага ў Польшчы (2002), прыблізна 70000 чалавек назвалі сілезскую мову роднай, а таксама прыблізна 170000 чалавек назваліся сілезцамі па нацыянальнасці. Наогул, агульная колькасць носьбітаў гэтага этналекту (большасць з каторых не вызнае яе за асобную мову) перавышае два мільёны чалавек. Таксама налічваецца каля 100000 сілезскамоўных (цешынска-сілезскамоўных), якія жывуць у Чэхіі; Цэшынска-сілезскі дыялект шырока распаўсюджаны і на тэрыторыі Польшчы, у Цешынскай Сілезіі. 10878 чалавек з Чэхіі лічаць сябе сілезцамі па нацыянальнасці. Акрамя Польшчы і Чэхіі, на сілезскім этналекце размаўляюць і ў іншых частках свету.
Пытанне самастойнасці мовыПравіць
Пункты гледжання на гэтае пытанне ў розных даследчыкаў кардынальна розняцца. Гэтае пытанне стаіць і перад шэраговымі карыстальнікамі этналекту, пры тым што частка носьбітаў вызнаюць сябе сілезцамі і прызнаюць існаванне «сілезскай мовы» адрознай ад польскай. Аднак адзінага стандарту мовы не існуе. Статусу рэгіянальнай мовы ў Польшчы сілезская не мае.
Калі лічыць яго асобнай мовай, то трэба прызнаць яго блізкую сувязь з польскай мовай і, у меншай ступені, чэшскай, з уплывам нямецкай мовы.
У ВікіпедыіПравіць
Хоць і былі спробы адкрыць Вікіпедыю на сілезскім этналекце, але спачатку запыт на стварэнне такога праекта не быў задаволены. 23 мая 2008 года была атрымана згода на адкрыццё сілезскай Вікіпедыі, і 26 мая з’явіўся дамен szl.wikipedia.org.
Прыклад тэкстуПравіць
Вось прыклад вершаванкі на сілезскім этналекце:
Pierōn
Jasny pierōn strzylōł z nieba -
Zarŏz sie przeżegnać trzeba.
Пераклад на беларускую мову:
Пярун
Ясны пярун стрэліў з неба -
Адразу перажагнацца трэба.
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- Slonsko Lauba (па-сілезску)
- Slonskie Beranie — слоўнік сілезскай мовы Архівавана 11 красавіка 2007. (mirror Архівавана 4 лютага 2005.)
- Klub Slonskie Beranie — Клуб сілезскамоўных (люстра клуба Архівавана 12 лютага 2005.)
- Slonski Servis (па-польску, па-нямецку)
- Слёнск — краіна і людзі (па-сілезску, па-польску, па-нямецку) Архівавана 22 сакавіка 2007.
- Ethnologue — Верхне-сілезскі дыялект
- Сілезская мова (Любоў Падпорынава) (бел.)