Сілы аператыўнай падтрымкі

Сілы аператыўнай падтрымкі, САП[2] (таксама Сілы хуткай падтрымкі, СХП[3] або Сілы хуткага рэагавання, СХР[4]; араб. قوات الدعم السريع‎‎) — суданская ваенізаваная арганізацыя. Некаторыя крыніцы памылкова называюць САП спецназам, але на самой справе яны з’яўляюцца лёгкай мабільнай пяхотай[5].

Сілы аператыўнай падтрымкі
араб. قوات الدعم السريع‎‎
Гады існавання з 2013
Краіна  Судан
Падпарадкаванне Служба агульнай разведкі (Судан)
Тып ваенізаваная арганізацыя
Колькасць 100 000 байцоў на 2023 год[1]
Удзел у Дарфурскі канфлікт, Суданская рэвалюцыя, Грамадзянская вайна ў Емене, Грамадзянская вайна ў Лівіі (2014—2020), Сутыкненні ў Судане (2023)
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Махамед Хамдан Дагала
Сайт rsf.gov.sd

Гісторыя правіць

САП узніклі на базе апалчэння Джанджавід, якое ўдзельнічала ў вайне ў Дарфуры[6][7]. Сама арганізацыя ўтворана падчас рэарганізацыі міліцыі, працягнуўшы ўдзел у канфлікце замест яе[8].

Фарміраванне знаходзілася ў падпарадкаванні Нацыянальнай службы разведкі і бяспекі, хоць у ваенных аперацыях у Дарфуры САП кіравалі вайскоўцы[9]. Падчас палітычнага крызісу 2019 года іх атрады прыцягваліся для падаўлення пратэстаў. Разам з іншымі сілавымі структурамі САП 3 чэрвеня зладзілі масавае забойства апазіцыянераў у Хартуме.

Акрамя ўнутранасуданскіх канфліктаў, САП удзельнічалі ў баявых дзеяннях у Лівіі[10] і Емене[11].

У красавіку 2023 года арганізацыя ўступіла ва ўзброены канфлікт з дзеючым урадам[12][13].

Зноскі

  1. "Factbox: Who are Sudan's Rapid Support Forces?". Reuters [англійская]. 2023-04-13. Праверана 2023-04-15. Analysts estimate the force numbers about 100,000, with bases and deployments across the country.
  2. Захар Бурак. «Вароты Афрыкі» ў агні: Што адбываецца ў Судане? // Звязда : газета. — 29 красавіка 2023.
  3. У Судане ваенізаваная групоўка «Сілы хуткай падтрымкі» заявіла пра захоп прэзыдэнцкага палацу і аэрапорту
  4. Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»
  5. Антон Попов. Кровь и страх в Нубийской пустыне. Разбираемся, что происходит в Судане // СБ. Беларусь Сегодня : газета. — 22 апреля 2023.
  6. Emad Hassan, Militiamen in Sudan raped men and women, says eyewitness, Deutsche Welle (6 September 2019).
  7. Jason Burke & Zeinab Mohammed Salih, Millions join general strike in Sudan aimed at dislodging army, The Guardian (9 June 2019).
  8. "Sudan’s RSF pledges to liberate rebel stronghold in South Kordofan". Архівавана 17 лютага 2019. Sudan Tribune, 11 June 2014.
  9. "RSF to Uproot Rebels". Архівавана 4 сакавіка 2016. Sudan Vision Daily, 19 May 2014.
  10. "1,000 Sudanese militiamen arrive in Libya". Radio Dabanga. 25 July 2019. Архівавана з арыгінала 26 July 2019. Праверана 26 July 2019.
  11. "Sudan withdraws 10,000 troops from Yemen". Sudan Tribune. 30 October 2019. Архівавана з арыгінала 31 October 2019. Праверана 31 October 2019. Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 15 красавіка 2023.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2019. Праверана 15 красавіка 2023.
  12. Sudan crisis: Air strikes launched against paramilitaries as clashes escalate(нявызн.). BBC News. Праверана 15 красавіка 2023.
  13. Mackay, Hamish (2023-04-15). "Fighter jets seen above Khartoum amid gunfire in Sudan's capital – live". the Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-04-15.

Спасылкі правіць