Сільвястрас Жукаўскас

(Пасля перасылкі з Сільвестр Жукоўскі)

Сільве́стр Канстанці́навіч Жуко́ўскі (руск.: Сильвестр Константинович Жуковский), або Сільвястрас Жукаўскас (літ.: Silvestras Žukauskas; 31 снежня 1860 (12 студзеня 1861), фальварак Давайнішкі каля Пакроя — 26 лістапада 1937, Каўнас) — расійскі і літоўскі генерал. Стваральнік незалежнага літоўскага войска.

Сільвестр Жукоўскі
Генерал Сільвестр Жукоўскі ў літоўскай форме
Дата нараджэння 31 снежня 1860 (12 студзеня 1861)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лістапада 1937(1937-11-26) (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Літва
Род войскаў Руская імператарская армія
Гады службы Расія (1881—1917)
Літва (1918—1928)
Званне генерал
Камандаваў Вярхоўны галоўнакамандуючы Літоўскай арміі
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
3 ст.
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
Ордэн Святога Уладзіміра II ступені
2 ст.

Георг. зброя
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
2 ст.
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
3 ст.
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
4 ст.
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
2 ст.
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені
3 ст.
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Гранд-афіцэр ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Чэхаславацкі Ваенны крыж 1918
Крыж Пагоні
Крыж Пагоні
Крыж Пагоні
Крыж Пагоні
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Крыжа Віціса
Афіцэр ордэна Крыжа Віціса
Афіцэр ордэна Крыжа Віціса
Медаль Добраахвотнікаў-стваральнікаў Войска Літоўскага
Медаль Добраахвотнікаў-стваральнікаў Войска Літоўскага
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыўшы гімназію ў Мар’ямпалі, працягнуў навучанне ў ваеннай акадэміі ў Вільні. У 1881 паступіў у Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча, пасля якой у чыне падпрапаршчыка служыў у 112-м пяхотным Уральскім палку. У 1887 павышаны да падпаручніка. Служыў у 176-м пяхотным Перавалочанскім палку, дзе атрымаў павышэнні, камандаваў ротам, батальёнам.

У 1898 ажаніўся з Жазэфінай Гасдорф і перайшоў у лютэранства.

Браў удзел у Руска-японскай вайне. У 1908 павышаны да падпалкоўніка, прызначаны камандзірам батальёну ў 131-м пяхотным Ціраспальскім палку. У 1911 атрымаў чын палкоўніка.

У Першую сусветную вайну камандаваў 314-м пяхотным Новааскольскім палком, з 5 красавіка 1916 — 2-й брыгадай 1-й пяхотнай дывізіі. 4 ліпеня 1916 за абарону Шаўляў быў узнагароджаны Георгіеўскай зброяй[1], 8 лістапада таго ж года атрымаў званне генерал-маёра.

18 мая 1917 атрымаў у падначаленне ўсю 1-ю пяхотную дывізію.

Вайна за незалежнасць Літвы правіць

Пасля атрымання Літвой незалежнасці ў 1918 годзе Жукоўскі заняўся стварэннем на радзіме нацыянальнага войска, стаў міністрам абароны. З 26 красавіка па 27 мая 1919 быў старшынёй Генеральнага штаба[2], адначасна з 7 мая быў прызначаны Вярхоўным галоўнакамандуючым Літоўскай арміі. Займаўся арганізацыяй абароны ад бальшавіцкага наступу, непасрэдна планаваў Куркляйска-Панявежыскую аперацыю, у часе якой былі вызвалены Вількамір і Панявеж.

26 мая — 6 чэрвеня 1919 літоўскае войска працягнула наступ, у ходзе якога былі вызвалены Біржы, Радзівілішкі і Уцяна.

Сільвестр Жукоўскі зноў выконваў абавязкі Галоўнакамандуючага з 23 лютага да 14 чэрвеня 1920 года і падчас вайны з Польшчай. 29 мая 1921 падаў у адстаўку.

5 чэрвеня 1923 вярнуўся на вайсковую службу і да 25 студзеня 1928 быў Вярхоўным галоўнакамандуючым літоўскай арміі, пасля чаго канчаткова сышоў у адстаўку.

Памёр у 1937 і пахаваны на лютэранскіх могілках Коўны.

Зноскі

  1. Knygos "Generolas Silvestras Žukauskas" pristatymas (літ.)(недаступная спасылка). Krašto apsaugos ministerija (24 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2008. Праверана 21 жніўня 2015.
  2. Lietuvos Respublikos Krašto Apsaugos Ministerija (23 мая 2008).

Літаратура правіць

  • Jonas Aničas. Generolas Silvestras Žukauskas (1861—1937). — Vilnius: Lietuvos Respublikos krašto apsaugos ministerija, 2006. — 293 с. — ISBN 9986-738-76-8.