Адкрыць галоўнае меню
Від на Сан-Хасэ, самазваную «сталіцу Сіліконавай даліны»

Сіліко́навая далі́на (таксама Крамянё́вая далі́на, англ.: Silicon Valley) — неафіцыйная назва рэгіёну ў Сан-Францысцкай затоцы (San-Francisco Bay Area) у Паўночнай Каліфорніі, ЗША. Рэгіён атрымаў сваю назву з той прычыны, што там размешчана вельмі шмат высокатэхналагічных кампаній.

Асноўнымі сферамі дзейнасці фірм у Сіліконавай даліне з’яўляюцца электроніка, касмічная галіна, біятэхналогіі, камп’ютарнае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне.

ГісторыяПравіць

Да 1950-х гадоў рэгіён спецыялізаваўся на сельскай гаспадарцы, пераважна на вырошчванні і апрацоўцы фруктаў.

Пачынальнікам праекту стаў Стэнфардскі ўніверсітэт. Універсітэт у Стэнфардзе ў 1930-х гадах меў праблемы з фінансамі. Каб падтрымаць сваіх выпускнікоў, прафесар Фрэдэрык Тэрман (Frederick Terman), які працаваў на электра-інжынернай кафедры, вырашыў, што патрэбна зацікавіць выпускнікоў, каб яны не ад’яжджалі ў іншыя рэгіёны ЗША, а заставаліся ў Каліфорніі. Ён выступіў з такой ідэяй, каб стварыць свой даследчы цэнтр. Прафесар запрасіў сваіх ранейшых вучняў, двое з іх — Уільям Хьюлет і Дэвід Пакард. Яны заснавалі камп’ютарную кампанію Hewlett Packard, якая стала сусветна вядомай як вытворца камп’ютараў. Потым пачалі адчыняцца малыя фірмы, якія засноўвалі факультэты і студэнты. Пасля гэтага пачалі далучацца ўжо існуючыя вялікія кампаніі.

Стварэнню новых фірм (start-up) спрыяла і спрыяе дагэтуль наяўнасць пэўнай колькасці венчурных фірм, якія спецыялізуюцца на фінансаванні інавацыйных праектаў. Судовыя справы звязаныя з сутыкненнямі фінансавых інтарэсаў і пытаннямі інтэлектуальнай ўласнасці абслугоўваюць шматлікія юрыдычныя фірмы.

Фірмы ў Сіліконавай далінеПравіць

«Сіліконавыя даліны» ў іншых краінахПравіць

Падобныя навукова-прыкладныя цэнтры існуюць у Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі. У Індыі, дзе апошнім часам імкліва развіваюцца камп’ютарныя тэхналогіі, парк высокіх тэхналогій заснаваны ў горадзе Бангалор.

У Беларусі існуе аналагічны праект пад назвай «Парк высокіх тэхналогій» (ПВТ).

СпасылкіПравіць