Сіманас Даўкантас
Сі́манас Да́ўкантас (літ.: Simonas Daukantas, польск.: Szymon Dowkont, 17 (28) кастрычніка 1793 года, Кальвяй, цяпер Скуодаскага раёна — 24 лістапада (6 снежня) 1864, Папіле, цяпер Акмянскага раёна) — літоўскі гісторык і пісьменнік-асветнік, збіральнік фальклору, адзін з першых ідэолагаў літоўскага нацыянальнага адраджэння; аўтар першых прац па гісторыі Літвы, напісаных на літоўскай мове.
Сіманас Даўкантас | |
---|---|
літ.: Simonas Daukantas польск.: Szymon Dowkont | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1793 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада (6 снежня) 1864[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, аўтар, пісьменнік, лексікограф |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1822). Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50).
У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамайтаў», 1829; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамайціі», кн. 1—2, 1893—97) паказаў самабытнасць літоўскага народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літоўскага фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літоўскай мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы.
ПрацыПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Даукантас Симонас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120401908 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
ЛітаратураПравіць
- Даўкантас // БЭ ў 18 т. Т 6 Мн., 1998.
- История литовской литературы. Вильнюс: Vaga, 1977. С. 76—78.
- S. Žukas. Simonas Daukantas. Kaunas: Šviesa, 1988.
- V. Merkys. Simonas Daukantas. Vilnius: Vyturys, 1991.
- Lietuvių rašytojai. Biobibliografinis žodynas. I: A — J. Vilnius: Vaga, 1979. P. 392—409.