Сімеон Дэні Пуасон
Сімеон Дэні Пуасон (фр.: Siméon Denis Poisson; 21 чэрвеня 1781, Піціўе, Францыя — 25 красавіка 1840, Со) — знакаміты французскі фізік і матэматык.
Бацька яго, салдат гановерскіх войскаў, дэзерціраваў з прычыны ўціску афіцэра, займаў нязначную адміністрацыйную пасаду ў горадзе Піціўе (у дэпартаменце Луары). Тут у 1781 г. нарадзіўся Пуасон. Калі сын дасягнуў падлеткавага ўзросту, бацька сам стаў яго навучаць, мяркуючы пасля накіраваць па натарыяльнай спецыяльнасці. Аднак, не бачачы, як яму здавалася, у сына здольнасцей да разумовай працы, вырашыў аддаць яго ў навучанне цырульніку. Але маладому Пуасону аднойчы даручана было зрэзаць нарыў на руцэ хворага дзіцяці, а на наступны ж дзень пацыент ад гэтай аперацыі памёр, што прывяло ў крайні адчай маладога Пуасона; ён наадрэз адмовіўся працягваць вучэнне і вярнуўся да свайго бацькі. Тады пачалася рэвалюцыя, і бацька Пуасона паспеў атрымаць больш высокую пасаду. Здарылася так, што сшыткі часопіса Політэхнічнай школы трапілі ў рукі маладога Пуасона, які пачаў праглядаць іх, і рашаць задачы, знаходзіць верныя рашэнні. Тады бацька змясціў яго ў цэнтральную школу, у Фантэнбло. Адзін з выкладчыкаў, адкрыўшы ў вучне незвычайныя здольнасці, пачаў займацца з ім і потым падрыхтаваў яго да іспыту ў політэхнічную школу, куды ў 1798 г. 17-гадовы Пуасон паступіў першым па іспыту.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116261293 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
ЛітаратураПравіць
- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.549
Гл. таксамаПравіць
СпасылкіПравіць
- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Сімеон Дэні Пуасон(англ.) у архіве MacTutor.
- Сімеон Дэні Пуасон(англ.) у праекце «Матэматычная генеалогія».