Шымла
(Пасля перасылкі з Сімла)
Шымла[2], Сі́мла[2] (англ.: Shimla, хіндзі: शिमला) — горад у паўночнай Індыі, сталіца штата Хімачал-Прадэш. Горнакліматычны курорт, важны турыстычны цэнтр. У 1864 годзе Шымла стаў летняй сталіцай Брытанскай Індыі. Пасля атрымання Індыяй незалежнасці горад стаў сталіцай штата Пенджаб, а затым штата Хімачал-Прадэш.
| ||||||||||||||||||
У Шымле размешчана некалькі каледжаў і навукова-даследчых інстытутаў. Горад вядомы сваімі храмамі і палацамі. Многія будынкі ў горадзе пабудаваныя ў стылі вяртання Цюдараў і неагатычным стылі.
У Шымле з 2005 года праводзяцца гонкі на горных веласіпедах — MTB Himalaya. Насельніцтва — 171 817 жыхароў (2001).
Зноскі
Літаратура правіць
- Сімла, Шымла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 387. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).