Сімонэ Марціні
Сімонэ МАРЦІ́НІ (італ.: Simone Martini; каля 1284, г. Сіена, Італія — ліпень 1344) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.
Сімонэ Марціні | |
---|---|
італ.: Simone Martini | |
| |
Імя пры нараджэнні | Simone Martini |
Дата нараджэння | 1284[1][2][…] ці 1280[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1344[5] |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў |
Мастацкі кірунак | Сіенская школа жывапісу |
Вядомыя працы | фрэскі |
Уплыў | Джота дзі Бандонэ |
Уплыў на | Ліпа Мемі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьРазам з Дуча і Амброджа Ларанцэці Сімонэ Марціні з’яўляецца найбуйнейшым сіенскім мастаком першай паловы XIV стагоддзя. Дакладная дата яго нараджэння невядомая. Аднак вядомая дакладная дата яго смерці — у сіенскім манастыры Сан Даменіка ў запісе аб памерлых ад 4 жніўня 1344 года значыцца: «Майстар Сымон, мастак, памёр у курыі; пахаванне адбылося чацвёртага дня ў жніўні 1344». Вазары ў сваім жыццярысе Сімонэ Марціні паведамляе, што на яго грабніцы было ўказана, што мастак памёр ва ўзросце шасцідзесяці гадоў, такім чынам, дату яго нараджэння можна аднесці да 1284 года.
Аб першых трыццаці гадах жыцця мастака няма ніякай інфармацыі. Фердынанда Балоння , італьянскі даследчык творчасці Марціні, лічыць, што з 1312 па 1315 год Сімонэ часта прыязджаў з Сіены ў Асізі, дзе рыхтаваў малюнкі аконных вітражоў для Сан Марціна . Першая дакладная праца Сімоне — фрэска «Маэста » ў Палаца Публіка Сіены, на якой стаіць дата (1315) і подпіс «a man di Symone», гэта значыць «праца Сімонэ». Гэтаму ж часу адпавядаюць два запісы ў расходных кнігах сіенскага казначэйства — выдача 34 лір і 12 сольда 7 чэрвеня 1315 года, і 46 лір і 8 сольда паміж 20 кастрычніка і 12 снежня таго ж года. Ужо сам факт, што маладому мастаку даверылі гэтакую адказную працу ў зале сіенскага ўрада, сведчыць аб яго вядомасці і добрай рэпутацыі к таму часу.
С. Марціні пазнаў уплывы французскага гатычнага мастацтва. Працаваў у Таскане, Неапалі (1317), Арвіета (1320), Асізі (1320-я г.), Авіньёне (з 1340).
Творчасць
правіцьУ творчасці спалучаў гатычныя традыцыі арганізацыі кампазіцыі, трактоўкі перспектывы, кволасці фігур чалавека з протарэнесансавай адухоўленасцю і жыццёвай пластыкай вобразаў, вытанчанасцю колераў: фрэскі ў Палацца Публіка ў Сіене («Маэста», 1315; выява кандацьера Гвідарыча да Фальяна, 1328), у Ніжняй царкве Сан-Франчэска ў Асізі (сцэны з жыцця св. Марціна Турскага, каля 1326), алтарныя абразы «Святы Людовік Тулузскі карануе Роберта Неапалітанскага» (каля 1317), «Дабравешчанне» (1333), «Пакуты Хрыстовы» (1340-я г.), дыптых «Дабравешчанне» (1339-42). Аўтар фронтыспіса для манускрыпта Вергілія (1340-я г.).
Асаблівую цікавасць выклікае фрэска з партрэтам кандацьера (наёмнага кіраўніка войска) Гвідарыча да Фальяна (1328). Гэта першае для італьянскага мастацтва ўвасабленне вобраза канкрэтнага чалавека. Майстар паказаў яго адзінокім коннікам, які едзе па пясчаных узгорках, што раздзяляюць два ўзятых ім замкі. Манументальная фрэска ў гонар пераможцы набыла характар геральдычнай выявы. Хвалістасць небасхілу гарманічна паўтараюць лініі цела каня, а краі залатога колеру тканіны, якая пакрывае яго круп, па рытміцы супадаюць з рухам ног.
Галерэя
правіць-
Сон св. Марціна (фрэска)
-
Адрачэнне св. Марціна ад зброі (фрэска)
-
Алтар св. Людовіка Тулузскага
-
Мадонна Міласэрдзе
Зноскі
- ↑ Art UK — 2003. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Simone Martini // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://kmska.be/collection/work/data/1nudkd Праверана 6 мая 2024.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118731394 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118731394 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Kunstindeks Danmark Праверана 12 лютага 2023.
Літаратура
правіць- Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
- Marco Pierini, Simone Martini, Silvana Editore, Milano 2002.
- Pierluigi Leone de Castris, Simone Martini, Federico Motta Editore, Milano 2003.
- Piero Torriti, Simone Martini, Giunti Editore, Firenze 2006.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сімонэ Марціні
- http://www.abcgallery.com/M/martini/martinibio.html на англійскай