Сімон-чараўнік, паводле біблейскага падання, паходзіў з Палесціны, вучыўся ў Александрыі філасофіі, пасля займаўся магіяй. Сустрэўшыся з апосталам Філіпам, захапіўся пропаведзямі і верай у Хрыста і прыняў хрышчэнне з мэтай авалодання апостальскім майстэрствам. Каб задаволіць сваго прагу, Сімон-чараўнік нават прапанаваў Пятру і Іаану грошы за такую навуку, але яны адмовіліся ад такой платы і падверглі яго публічнаму выкрыццю. Пасля правалу Сімон з новым запалам вярнуўся да свайго чараўніцтва, здзіўляў усіх у Малой Азіі, Грэцыі і Рыме сваім вядзьмарствам, выдаваў сябе за бога, які нібы зыйшоў з неба на зямлю. Будучы выкрыты апосталам Пятром у Рыме, Сімон, імкнучыся даказаць сваю магутнасць, пры спробе ўзнесціся на неба трагічна загінуў.[1]

Сімон-чараўнік
грэч. Σίμων ὁ μάγος
Род дзейнасці spiritual teacher, маг
Дата нараджэння I стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці 65
Месца смерці
Грамадзянства
Веравызнанне гнастыцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Скарына Ф.: Творы… С. 184.

Літаратура правіць