Сімон Балівар

Сімо́н Балі́вар (поўнае імя — Сімон Хасэ Антоніа дэ ла Сантысіма Трынідад Балівар-і-Понсэ-і-Паласіяс-і-Бланка, ісп.: Simón José Antonio de la Santísima Trinidad Bolívar y Ponce y Palacios y Blanco) (24 ліпеня 1783 — 17 снежня 1830) — змагар за незалежнасць Лацінскай Амерыкі ад Іспаніі. Найбольш уплывовы і вядомы з кіраўнікоў вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы. Нацыянальны герой Венесуэлы, у 1813 годзе Нацыянальным кангрэсам Венесуэлы быў абвешчаны Вызваленцам. Акрамя таго, вызваліў Новую Гранаду (сучасная Калумбія і Панама), правінцыю Кіта (сучасны Эквадор) і Перу. У 18191830 гадах прэзідэнт Вялікай Калумбіі, створанай на тэрыторыі вызваленых ад іспанскай улады. У 1825 годзе стаў на чале Рэспублікі Балівія, якая была названа ў яго гонар.

Сімон Балівар
Simón José Antonio de la Santísima Trinidad Bolívar de la Concepción y Ponte Palacios y Blanco
Simón Bolívar - Juan Lovera, 1827.jpg
1-ы Прэзідэнт Вялікай Калумбіі
верасень 1821 — 4 мая 1830
Папярэднік Утварэнне дзяржавы
Пераемнік Хаакін дэ Маскера
1-ы Прэзідэнт Балівіі
11 жніўня 1825 — 29 снежня 1825
Папярэднік Утварэнне дзяржавы
Пераемнік Антоніа Хасэ дэ Сукрэ
6-ы Прэзідэнт Перу
17 лютага 1824 — 28 студзеня 1827
Папярэднік Хасэ Бернарда дэ Талье
Пераемнік Андрэс дэ Санта Крус
Нараджэнне 24 ліпеня 1783(1783-07-24)[1][2][…]
Смерць 17 снежня 1830(1830-12-17)[1][2][…] (47 гадоў)
Месца пахавання Кафедральны сабор Санта-Марта, у 1842 годзе перапахаваны ў Нацыянальным пантэоне, Каракас
Бацька Juan Vicente Bolívar y Ponte[d]
Маці María de la Concepción Palacios y Blanco[d]
Жонка María Teresa del Toro y Alayza[d]
Дзеці Адсутнічаюць
Веравызнанне каталік
Дзейнасць палітык, афіцэр
Аўтограф Simón Bolívar Signature.svg
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
Commons-logo.svg Сімон Балівар на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Раннія гадыПравіць

Сімон нарадзіўся 24 ліпеня 1783 года ў шляхетнай крэольскай сям’і Хуана Вінцэнта Балівара, які быў басконскага паходжання. Род Балівараў паходзіў з мястэчка Ла-Пуэбла-дэ-Балівар у Біскаі, у Іспаніі, які знаходзіўся тады ў акрузе Маркіна, а з пачаткам каланіяльнага жыцця сям’я прыняла найактыўны ўдзел у жыцці Венесуэлы. Хлопчык рана пазбавіўся бацькоў. На выхаванне і фарміраванне светапогляду Балівара вялікі ўплыў зрабіў яго настаўнік і старэйшы сябар, бачны асветнік Сімон Радрыгес. Юнацтва Балівар правёў у Еўропе, вандраваўшы ў 17991806 гадах у Іспаніі, Францыі, Італіі), дзе рана ажаніўся, але неўзабаве аўдавеў. 15 жніўня 1805 года на ўзгорку Монтэ-Сакра ў Рыме, у прысутнасці Радрыгеса, ён пакляўся змагацца за вызваленне Паўднёвай Амерыкі ад каланіяльнага прыгнёту.

Венесуэльская рэспублікаПравіць

Сімон Балівар прыняў актыўны ўдзел у звяржэнні іспанскага панавання ў Венесуэле ў красавіку 1810 года і абвяшчэнні яе незалежнай рэспублікай у 1811 годзе. Пасля разгрому апошняй іспанскім войскам, у 1812 годзе абгрунтаваўся ў Новай Гранадзе, дзе напісаў «Маніфест з Картахены», а ў пачатку 1813 года вярнуўся на радзіму. У жніўні 1813 года яго войскі занялі Каракас; была створана 2-я Венесуэльская рэспубліка на чале з Баліварам. Аднак, не вырашыўшыся правесці рэформы накіраваныя на інтарэсы народных нізоў, ён не здолеў заручыцца іх падтрымкай і ў 1814 годзе атрымаў паражэнне. Вымушаны шукаць прытулак на Ямайцы, у верасні 1815 года апублікаваў там адкрыты ліст, дзе выказваў упэўненасць у хуткім вызваленні іспанскай Амерыкі.

Стварэнне КалумбііПравіць

Усвядоміўшы нарэшце неабходнасць вызвалення рабоў і вырашэння іншых сацыяльных праблем, Балівар пераканаў прэзідэнта Гаіці Петыёна на аказанне паўстанцам ваеннай дапамогі і ў снежні 1816 года высадзіўся на ўзбярэжжы Венесуэлы. Скасаванне рабства ў 1816 годзе і выдадзены ў 1817 годзе дэкрэт аб надзяленні салдат вызваленчай арміі зямлёй дазволілі яму пашырыць сацыяльную базу. Услед за паспяховымі дзеяннямі ў Венесуэле яго войскі ў 1819 годзе вызвалілі Новую Гранаду. У снежні 1819 года ён быў абраны прэзідэнтам абвешчанай Нацыянальным кангрэсам у Ангастуры (зараз Сьюдад-Балівар) рэспублікі Калумбіі, куды ўвайшлі Венесуэла і Новая Гранада. У 1822 годзе калумбійцы выгналі іспанскія войскі з правінцыі Кіта (зараз Эквадор), якая далучылася да Вялікай Калумбіі.

Распад калумбійскай федэрацыіПравіць

Імкнучыся да аб’яднання іспанамоўных-амерыканскіх дзяржаў, Балівар склікаў у Панаме кангрэс іх прадстаўнікоў у 1826 годзе, але не дамогся поспеху. Пасля сканчэння вызваленчай вайны ў процівагу яго цэнтраліскай палітыцы ў рэгіёне ўзмацніліся сепаратыскія тэндэнцыі. У выніку выступленняў Балівар пазбавіўся ўлады ў Перу і Балівіі ў 18271830 гадах. У пачатку 1830 года ён сышоў у адстаўку і неўзабаве памёр каля калумбійскага горада Санта-Марта 17 снежня 1830 года. Перад смерцю Балівар адмовіўся ад сваіх зямель, дамоў і нават дзяржаўнай пенсіі і цэлыя дні праводзіў, сузіраючы з акна жывапісныя пейзажы мясцовых «снежных гор» — Сьера-Невады[5].

У масонствеПравіць

Вядома, што пасвячэнне ў масонства Балівар прайшоў у Іспаніі, у Кадысе. З 1807 года ён быў членам Шатландскага Статута. У 1824 годзе ў Перу заснаваў ложу «Парадак і Свабода» № 2[6].

СмерцьПравіць

17 снежня 1830 года ва ўзросце сарака сямі гадоў, Сімон Балівар памёр пасля хваробы на сухоты ў Кінта-дэ-Сан-Педра-Алехандрына ў горадзе Санта-Марта, які сёння размяшчаецца ў Калумбіі. Перад смерцю, Балівар папрасіў свайго ад’ютанта генерала Даніэля Фларэнсіа О’Ліры спаліць яго захавалы архіў твораў, лістоў і прамоў. Аднак О’Ліры не здзейсніў апошняе пажаданне Сімона і захаваў гэтыя працы, забяспечваючы гісторыкаў велізарнай колькасцю інфармацыі пра ліберальную філасофію Балівара, яго думкі, а таксама падрабязнасці яго асабістага жыцця, як яго доўгі раман з Мануэлай Саэнс. Незадоўга да сваёй смерці ў 1856 годзе Саэнс дапоўніла гэту калекцыю, дадаўшы ў архіў сваі лісты ад Балівара[7].

СпадчынаПравіць

 
Помнік Балівару ў Каракасе

У Лацінскай Амерыцы імя Балівара вельмі папулярнае. Яно сустракаецца ў назвах дзяржавы Балівія, правінцый, гарадоў, вуліц, грашовых адзінак (балівіяна — Балівія, балівар — Венесуэла). Сімону Балівару прысвечаны біяграфічныя нарысы, мастацкія творы, гістарычныя працы, а таксама шматлікія помнікі. Наймацнейшы футбольны клуб Балівіі носіць назву «Балівар». З 1822 года вернай сяброўкай і спадарожніцай жыцця Балівара, нягледзячы на ўсе метамарфозы яго лёсу, была ўраджэнка гораду Кіта крэолка Мануела Саенс. Паводле неафіцыйных дадзеных, Сімон Балівар перамог у 472 бітвах.

Балівар з’яўляецца галоўным героем у рамане калумбійскага пісьменніка Габрыэля Гарсіі Маркеса «Генерал у сваім лабірынце», дзе падзеі развіваюцца ў апошні год жыцця генерала. Біяграфіі Балівара напісалі Эміль Людвіг і ўкраінскі класік Іван Франко.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Simon Bolivar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Simón Bolívar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Боливар Симон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  5. «Хронікі Харона. Энцыклапедыя смерці», Слоўнік абраных смерцяў. Новасібірск ISBN 978-5-379-00562-7
  6. Simon Bolivar. Free Masonry
  7. Bolívar, Simón (1983). Hope of the universe (print ed.). Paris: UNESCO.

СпасылкіПравіць